Чыноўніца аблвыканкама запрасіла апазіцыйнага палітыка на сустрэчу. І не прыйшла

Начальнік упраўлення культуры аблвыканкама Алена Баброва здзівіла сваімі паводзінамі палітыка Ігара Барысава.

7 чэрвеня. Магілёў. Алесь Святліцкі/здымак – mogilev-region.gov.by. Алена Баброва ў чорным строі злева


Першы намеснік старшыні партыі БСДП (Грамада) Ігар Барысаў 2 чэрвеня накіраваў магілёўскім уладам заяву, у якой папрасіў адмяніць дарагія канцэрты Алега Газманава, Льва Лешчанкі і Аляксея Вараб’ёва на Дзень незалежнасці. Замяніць іх палітык прапанаваў айчыннымі выканаўцамі.

Сацыял-дэмакрат палічыў, што ў Магілёве хапае праблем, на рашэнне якіх трэба накіраваць грошы. Канцэрт расійскіх выканаўцаў на 3 ліпеня за 84 тысячы даляраў ён назваў у СМІ “балем падчас чумы”.

6 чэрвеня Барысаву патэлефанавалі з Магілёўскага аблвыканкама і запрасілі на сустрэчу:

– Мы размаўлялі каля пятнаццаці хвілін. Я так зразумеў, яны не ведаюць, што рабіць з маёй заявай і вырашылі пераканаць адклікаць яе. Заяўлялі, што ўсё добра і я проста не валодаю ўсёй інфармацыяй. Маўляў, там будзе не толькі тры пазначаных выканаўцы, але і іншыя. Улады не зразумелі, чаму менавіта вышчэрыліся на Газманава, Лешчанка і Вараб’ёва, – распавёў Ігар Барысаў.

Яму прапанавалі пагутарыць асабіста і прызначылі дату. 7 чэрвеня Ігар Барысаў адправіўся на сустрэчу з начальнікам упраўлення культуры Магілёўскага аблвыканкама Аленай Бабровай. Аднак яе на месцы не аказалася.

– Яе калегі паведамілі, што яна, аказваецца, ў планавым адпачынку. Відаць, наша сустрэча адмяняецца, – іранічна заўважыў палітык.

Ігар Барысаў пакінуў кіраўніцтву аблвыканкама скаргу на чыноўніцу. На яго думку, такія паводзіны для дзяржслужачага недапушчальныя.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў