ЦВК – магілёўскаму назіральніку: «Дазвол на фота і відэаздымку ёсць у СМІ, а не ў назіральнікаў»

Аляксандру Буракову адмовілі ў фотаздымацы паседжання акруговай камісіі, патлумачыўшы гэта парушэннем этычных нормаў.

5 июля. Могилев. Игорь Лозовский


4 ліпеня выбарчая камісія па Магілёўскай-Цэнтральнай акрузе аднагалосна зарэгістравала ініцыятыўную групу па вылучэнні кандыдата ў дэпутаты Юрыя Стукалава. У групу ўвайшло 35 чалавек, у тым ліку кіраўнік Аляксандар Лазараў, які атрымаў з рук старшыні камісіі Вольгі Клімянковай пасведчанні і бланкі для подпісаў.

Таксама на пасяджэнні ўзгаднілі нумарацыю для выбарчых участкаў па Ленінскім раёне. У Магілёўскай-Ленінскай акрузе размесцяцца ўчасткі з 1-га па 34-ты, у Магілёўскай-Цэнтральнай – з 35-га па 73-ці.

Падчас паседжання ў членаў камісіі ўзнік невялікі канфлікт з назіральнікам ад ГА «Магілёўскі праваабарончы цэнтр» Аляксандрам Бураковым, які вырашыў зрабіць фота таго, што адбываецца.

– Калі я пачаў фатаграфаваць, на мяне звярнула ўвагу старшыня камісіі. Яна сказала, што трэба папярэджваць і што камісія дазволу мне не давала. Тут жа пачалі абурацца іншыя члены выбаркама, што я магу весці аўдыёзапіс, але не фатаграфаваць. Пры гэтым калі член ініцыятыўнай групы Стукалава Аляксандр Лазараў спытаў, чым рэгламентуецца забарона на фота, члены камісіі адказалі, што этычнымі нормамі, – пракаментаваў інцыдэнт Буракоў. Паводле яго слоў, 5 ліпеня ён па тэлефоне звязаўся з Цэнтрвыбаркамам, каб атрымаць тлумачэнні да таго, што здарылася, аднак канкрэтыкі не дамогся:

– У ЦВК мяне звязалі з юрыстам, якая сказала, што фота і відэаздымку вядуць, як правіла, супрацоўнікі СМІ, а не назіральнікі, і што дзейнасць назіральнікаў цалкам рэгламентавана 13 артыкулам Выбарчага кодэкса, дзе няма прамога дазволу на фатаграфаванне. Калі я сказаў, што там няма і прамой забароны і наогул, пытанне аб фота і відэа там ніяк не ўздымаецца, мне адказалі, што прынцып «дазволена ўсё, што не забаронена» адносіцца толькі да агульнага і грамадзянскага права, а не выбарчага. Усё, што мне параілі – пытацца дазволу і калі я яго не атрымаю, то здымаць не павінен, – паведаміў назіральнік mspring.online.

– Назіральнік ад Беларускага Хельсінскага камітэта Аляксей Колчын падрыхтаваў пісьмовую заяву ад нас дваіх, каб назіральнікам дазволілі весці фота і відэазапіс пасяджэнняў, аднак, мяркуючы па рэакцыі камісіі 4 ліпеня, яе наўрадці задаволяць, – сказаў Буракоў.

4 ліпеня таксама была зарэгістраваная ініцыятыўная група Аксаны Закрэўскай у выбаркаме па Магілёўскай-Прамысловай акрузе №87.

У Магілёўскай-Кастрычніцкай акрузе №86 пасяджэнне прайшло 5 ліпеня. На ім зарэгістравалі ініцыятыўную групу з 10 чалавек па вылучэнню ў кандыдаты ў дэпутаты Уладзіміра Кротава, а таксама ўзгаднілі нумарацыю і колькасць выбарчых участкаў. Для гэтага на пасяджэнне запрасілі выступіць намесніка старшыні выбарчай камісіі па Магілёўскай-Прамысловай акрузе №87 Дзмітрыя Цімафеенку.

– Зыходзячы з яго слоў, у акругах №86 і №87 дадасца па адным выбарчым участку. У 86-ым гэта звязана з засяленнем мікрараёна Сонечны, у 87-м – з адкрыццём лячэбна-працоўнага прафілакторыя №7, – паведаміў назіральнік Аляксандр Буракоў. – Усе рашэнні былі прыняты аднагалосна, паседжанне доўжылася не больш за 20 хвілін.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў