21 верасня – глядзім фільм “Крым” і абмяркоўваем расейскую прапаганду


АФІША / Monday, September 10th, 2018

Лёгка і проста пагутарым пра тое, якімі спосабамі спрабуюць уплываць на нашы думкі.

mspring.online


21 верасня мы – сайт аб правах чалавека mspring.online і праваабарончая «Магілёўская вясна» – запрашаем вас пагаварыць пра тое, пра што з вамі не пагавораць некаторыя родныя і сябры: “рускі свет” і прапаганда.

Расійская прапаганда ў Беларусі ў апошнія гады ўзмацнілася – актывізаваліся пракрамлёўскія арганізацыі, запусціліся новыя прапагандысцкія СМІ, нават славесна Беларусь па той бок усходняй мяжы ператвараецца ў “Белоруссию”.

Хутчэй за ўсё, далей будзе толькі горш. Каб захаваць галаву сухой і чыстай ад незразумелай субстанцыі, якая цячэ з пракрамлёўскіх медыя, трэба навучыцца вылічаць метады маніпулятараў.

Для гэтага мы разам з вамі паглядзім і абмяркуем самы відавочны прапагандысцкі фільм апошніх гадоў – “Крым”. Гэта гісторыя пра каханне, Майдан, анэксію Крыма, «бандэраўцаў» і «зялёных чалавечкаў». Рэжысёрам выступіў Аляксей Піманаў – яго вы можаце памятаць па праграме «Чалавек і Закон».

Пасля прагляду мы абавязкова пагаворым пра прыёмы маніпуляцыі розумам і разбярэмся ў прапагандысцкіх прыёмах, якія выкарыстаны ў фільме.

Прыходзьце 21 верасня да 18:30 у грамадскі цэнтр «Кола» (зав. Чкалава, 16) і пераканайцеся, што сур’ёзныя тэмы могуць быць простымі і вясёлымі. Чай, кава, печыва і добрая кампанія гарантуюцца. УВАХОД – БЯСПЛАТНЫ (выхад – таксама).

ШТО: прагляд фільма “Крым” і абмеркаванне расейскай прапаганды

ДЗЕ: Магілёў, грамадскі цэнтр «Кола», зав. Чкалава, 16

КАЛІ: 21 верасня а 18:30

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *