Магілёўскі універмаг прызнаў Крым расійскім


СОЦЫУМ / Tuesday, August 28th, 2018

Пры гэтым нават Лукашэнка на афіцыйным узроўні адмовіўся прызнаваць анэксію паўвострава законнай.

28 жніўня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Блогер і журналіст Яўген Глушкоў апублікаваў фота глобуса з магілёўскага ЦУМа, на якім паўвостраў Крым пазначаны як тэрыторыя Расіі.

Гэта ўжо не першы выпадак – раней, у 2016 годзе, палітык Ігар Барысаў скардзіўся на падобныя тавары ў Магілёўскі аблвыканкам. Улады прызналі правасць Барысава, парэкамендаваўшы гарадскім суб’ектам гандлю “пазбягаць продажу палітычных карт свету і глобусаў, на якіх тэрытарыяльная прыналежнасць Крыму адрозніваецца ад агульнапрызнанай сусветнай супольнасцю“.

Генеральная асамблея ААН рэзалюцыяй 68/262 падтрымала тэрытарыяльную цэласнасць Украіны і прызнала незаконным далучэнне Аўтаномнай Рэспублікі Крым да Расійскай Федэрацыі.

Дзяржава Рэспубліка Беларусь на афіцыйным узроўні таксама не прызнала анэксію Крыма. Магілёўскаму ЦУМу гэта, зрэшты, не перашкодзіла

Дарэчы, глобусы, вымання якіх дамогся Ігар Барысаў, былі польскай вытворчасці. Тыя, якія выявіў Яўген Глушкоў – расійскія.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *