Уладзімір Лапцэвіч шукае следчага, які здольны выконваць сваю працу.

17 лютага. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Работнікі СК зацягнулі карэспандэнта БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча ў займальнае шоў. Замест таго, каб вынесці канчатковае рашэнне па яго заяве, яны ганяюць яго звароты па паверхах міжраённага аддзела Следчага камітэта ўжо некалькі месяцаў.

Журналіст ужо некалькі гадоў спрабуе ўзбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да чыноўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Канстанціна Кісцянева і міліцыянта Сяргея Калеснікава. На яго думку, яны перавысілі свае службовыя паўнамоцтвы і злоўжылі уладай, калі не пусцілі яго як карэспандэнта БелаПАН на сход гаражнага кааператыва “Спадарожнік-2008” у 2017 годзе.

Корреспондент БелаПАН обвинил следователя СК в «имитации бурной деятельности и профанации»

– Кожны раз пасля таго, як супрацоўнікі СК адмаўляліся распачынаць крымінальную справу, я звяртаўся ў суд з заявай аб адмене пастановы аб гэтай адмове. Аднак кожны раз мне прыходзіла паведамленне, што пастанова ўжо адменена, – абураецца Лапцэвіч.

У спробе выгарадзіць міліцыянта і чыноўніка Следчы камітэт звярнуўся да нетрывіяльных метадаў: спачатку ніжэйстаячы работнік адмаўляе Лапцэвічу, а потым ягоны начальнік з СК адмяняе рашэнне свайго падначаленага – і журналісту трэба пачынаць усё спачатку.

– Напрыклад, старшы следчы Рыбакоў адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы 20 снежня 2018 года. Гэтая адмова ва ўзбуджэнні крымінальнай справы было адменена 15 студзеня 2019 года года начальнікам КПК УСК. Адмова Рыбакову ад 25 студзеня 2019 года была адменена яго начальнікам 28 студзеня. 7 лютага мне зноў адмоўлена ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Я збіраюся абскардзіць адмову ў судзе, але думаю, што да суда яна ізноў будзе адмененая, – выказаў меркаванне Лапцэвіч.

Ён упэўнены, што тых матэрыялаў, якія назапасіліся ўжо за 11 праверак, сьледчаму Рыбакоў у б хапіла на тое, каб аднавіць сітуацыю здзяйснення чыноўнікаў і міліцыянерам злачынстваў з дакладнасцю да хвіліны. Але замест гэтага журналіста шпігуюць адмовамі, але пры гэтым не даюць абскардзіць пастановы ў судзе.

– Я лічу, што тое, што адбываецца – гэта проста клаўнада з боку работнікаў Следчага камітэта. Я хачу, каб матэрыялы праверак перадалі следчаму, які ўсё ж такі здольны распачаць крымінальную справу па маёй заяве, – сказаў журналіст.

Пра гэта ён папрасіў у начальніка упраўлення Следчага камітэта па Магілёўскай вобласці, якому накіраваў скаргу на дзеянні яго падначаленых.