Кіраўніцтва абласной міліцыі не аспрэчыла словы амапаўца, што “Жыве Беларусь” – нацысцкі лозунг

Намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжанкоў не ўбачыў у словах свайго падначаленага нічога няправільнага.

7 мая. Магілёў. Алесь Светлицкий


Чатыры журналіста з Магілёва атрымалі адказ на свой запыт у абласное ўпраўленне ўнутраных спраў, у якім яны прасілі ацаніць словы супрацоўніка АМАП Барысенка. 28 сакавіка падчас суда над актывістам БНФ Аляксандрам Страхам   міліцыянт заявіў, што той крычаў “Жыве Беларусь”, а людзі адказвалі ” Жыве”, як нацысты“.

Начальства УУС палічыла, што ўсё ў парадку:

«Выраз быў выкарыстаны Барысенкай для таго, каб суддзя меў ўяўленне аб дзеяннях Страху, а не для параўнання удзельнікаў масавага мерапрыемства з нацыстамі, што не супярэчыць пазіцыі органаў унутраных спраў», – пазначыў у сваім адказе Уладзімір Рыжанкоў.

Аднак Аляксандр Страх выкарыстаў лозунг, які атрымаў распаўсюджванне пасля верша класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы і які выкарыстоўваецца ў якасці слогана парламенцкай “Народнай газеты”. Пра гэта амапавец Барысенка, нажаль, нічога не ўспомніў.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў