Хлопца са зламаным хрыбетнікам вярнулі ў спецвучылішча

Пры гэтым там працуе адзін з падазраваных у ягоным збіцці.

15 снежня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


15 снежня з Магілёўскай абласной лякарні выпісалі сына Алены Шчаўлікавай Андрэя. Нагадаем, што напрыканцы лістапада яго і яшчэ пяцярых хлопцаў збілі супрацоўнікі СПТВ №2. Прычынай сталі ўцёкі хлопцаў з закрытага вучылішча. Кожнага з непаўналетніх збілі па адным. У выніку ў Андрэя дыягнаставалі кампрэсіённы пералом першага пазванка. Лекары не змаглі вызначыць, як менавіта хлопец атрымаў траўму – пры уцёках пасля скачка з чатырохметровага плота, альбо ў выніку збіцця.

Выпіска падлетка павінна была адбыцца а другой гадзіне дня, аднак выпісалі яго раней на пару гадзінаў. Маці Андрэя Алена ўпэўненая, што гэта было зроблена спецыяльна, каб пазбегнуць увагі СМІ.

Па яе словах, падлетка ў СПТВ №2 ізалявалі ў спецыяльным памяшканні пад аховай супрацоўніка вучылішча. Алене паказалі месца, дзе ў бліжэйшы час будзе жыць яе сын, але яна незадаволеная, бо не здолела забраць яго дадому:

– Магчыма, калі б удалося падняць шум раней, я б дамаглася таго, каб сына вярнулі на спецрэжым дадому. Я не ведаю, што з ім будзе ў вучылішчы.

Хваляванне маці выклікае той факт, што ў СПТВ да гэтага часу працуе чалавек, якога затрымлівалі ў якасці падазраванага па справе аб збіцці – Андрэй Барэйка. Гэтую інфармацыю нам таксама пацвердзілі ў прыёмнай вучылішча.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў