Яе падрыхтавала гендарная ініцыятыва «Ружа».

22 красавіка. Магілёў. Ігар Лазоўскі / Photo – kurier.info


Грамадская ініцыятыва «Ружа» у партнёрстве з арганізацыяй «Яе правы» абвясціла пра выпуск метадычнага дапаможніка па правах жанчыны  падчас цяжарнасці і родаў.

У яе аснову лёг досвед актывістак «Ружы», якія на працягу некалькіх гадоў вывучалі тэму абыходжання з будучымі маці ў радзільных дамах Магілёва. Як адзначае каардынатар ініцыятывы Алена Барысава, у брашуру ўвайшлі ўсе нарматыўныя акты, якія рэгулююць правы жанчын у перыяд цяжарнасці і родаў.

Гендерная инициатива «Ружа» не смогла добиться регистрации в областном суде

Таксама аўтары дэталёва расказваюць пра Закон «Пра ахову здароўя» і механізмы яго рэалізацыі, план родаў, партнёрскія роды і рэкамендацыі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (САЗ).

Тэма правоў жанчын у родах у Беларусі з’яўляецца мала вядомай і мала вывучанай. Наша ініцыятыва адна з першых пачала прасоўваць гэту тэму ў Магілёве. Сярод нашых мэт – палепшыць якасць медычнага абслугоўвання ў радзільных дамах і аддзяленнях. Адносіны да жанчыны ў радзільным доме, тое, як арганізаваны працэс родаў, уплывае на яе жаданне ў будучыні прайсці гэта шлях ізноў, – расказала Барысава.

Да гэтага «Ружа» публікавала іншую працу –  «Гісторыі парадзіх», куды ўвайшлі рэальныя гісторыі жанчын, якія сутыкнуліся з праблемамі парушэння сваіх правоў падчас цяжарнасці і родаў.

«Иметь гендерное равенство по Конституции не означает обеспечивать его реально»

Паводле слоў Барысавай, брашура па правах парадзіх – гэта вынік шматгадовай працы, падчас якой гендарная ініцыятыва «Ружа» дамаглася шэрага паляпшэнняў у радзільных дамах Магілёва.

Брашура выкладзена ў адкрытым доступе. Спампаваць яе можна тут.