Царква ў цэнтры Магілёва заклікала забараніць аборты


СОЦЫУМ / Thursday, January 11th, 2018

11 студзеня на тэрыторыі Трохсвяціцельскага сабора вывесілі сцягі расійскага руху «За забарону абортаў».

11 студзеня. Магілёў. Царква Трох Свяціцеляў. Ігар Лазоўскі


Як пастлумачылі ў царкве, акцыя «За забарону абортаў» прымеркавана да дня памяці нявінна забітых царом Ірадам Віфлеемскіх немаўлятаў. Па традыцыі ў гэты дзень служаць малебны, праводзяць розныя акцыі і мерапрыемствы, накіраваныя на спыненне практыкі абортаў.

А 9:40 ў саборы таксама правялі малебен аб спыненні абортаў. Візуальнай часткай дня памяці сталі сцягі руху «За забарону абортаў» расейскай арганізацыі «За жыццё», а таксама расцяжка «Шматдзетнасць – традыцыйная каштоўнасць беларускага народа».

Адзначым, што рух «За забарону абортаў» – гэта кампанія агульнарасійскага грамадскага аб’яднання «За жыццё». Мэтай удзельнікаў было сабраць мільён подпісаў і накіраваць іх прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну. У жніўні 2017 лідэр руху Сяргей Часнакоў абвясціў, што задача выканана.

Акрамя абортаў, рух выступае таксама за забарону штучнага апладнення і гарманальнай кантрацэпцыі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *