У дачыненні да яго складзены пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту.

8 траўня. Магілёў. Алесь Святліцкі


8 траўня ў судах Магілёву павінны былі судзіць удзельнікаў акцыі пратэсту на Віцебскім праспекце, якая адбылася 5 мая. Сярод затрыманых – Арцём Сакаў, Сцяпан Лазаронак, Вячаслаў Зайцаў, Уладзімір Няронскі і мужчына па прозвішчы Арановіч.

Власть обозлилась: задержали участников акции, на которой унизили милицию на Витебском проспекте в Могилеве

Таксама чакае разгляду справы блогер Міхаіл Аршынскі – яго будуць судзіць у судзе Ленінскага раёна а 15:30.

Милиция задержала главного стримера Могилева Михаила Аршинского: он освещал акции протеста против властей

Праваабаронцы «Магілёўскай вясны» з раніцы дзяжурылі пад судамі, каб кантраляваць тое, што адбываецца і аказваць дапамогу сваякам затрыманых.

Каля 11:30 да аднаго з іх –  Аляксандра Буракова, – падышлі трое супрацоўнікаў міліцыі, у тым ліку АМАП і заявілі, што ў дачыненні да яго вядзецца адміністрацыйны працэс.

 Падрабязнасці высвятляў пляменнік Буракова, праваабаронца і журналіст «Магілёўскай вясны» Саша Райкан:

– Яго адвезлі ў Ленінскі РАУС Магілёва. Абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве, нібыта. Справу ў дачыненні да Буракова вядзе міліцыянт Аляксандр Ячмянёў. Ён адмовіўся даць інфармацыю, за якую менавіта акцыю пратэсту забралі Буракова. Сказаў толькі, што яго адправяць у ізалятар часовага ўтрымання – гэта значыць, як мінімум да панядзелка Аляксандр прабудзе «на сутках». А там, відаць, будзе суд. Ўсё яшчэ будзем удакладняць.

Райкан сцвярджае, што ў ніякіх акцыях пратэсту Буракоў не ўдзельнічаў.

– Мы разам з ім былі як на Віцебскім праспекце, так і каля ІЧУ, дзе сабраліся людзі. Мы не ўдзельнічалі ў масавай акцыі – толькі сачылі за выкананнем правоў людзей на мірны сход і высвятлялі інфармацыю па затрыманых, плюс я яшчэ здымаў фота і відэа для MSPRING.ONLINE. Міліцыя проста вырашыла прайсціся па праваабаронцам, усведамляючы, што так яны пазбаўляюць гараджан абароны, – заявіў Райкан.