На семінары Мінюста магілёўскі праваабаронца раскрытыкаваў сістэму кантролю за турмамі і калоніямі


ПРАВААБАРОНА / Friday, December 7th, 2018

Барыс Бухель распавёў пра праблему Жамчужнага, залежнасці назіральных камісій, непадкантрольнасць ЛПП і спецвучэльняў, а таксама многае іншае.

7 снежня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Праваабаронца Барыс Бухель прыняў удзел у семінары «Грамадскі кантроль за ўстановамі крымінальна-выканаўчай сістэмы», які арганізавала Міністэрства юстыцыі пры падтрымцы Савета Еўропы ў Мінску.

Усяго на мерапрыемстве прысутнічалі дзясяткі чыноўнікаў і прадстаўнікоў Савета Еўропы.

– Мне было важна данесці, што рэальных інструментаў кантролю грамадскія назіральныя камісіі (ГНК) не маюць. Калі мы хацелі асабіста сустрэцца з палітвязнямі Дзімам Паліенкам і Міхаілам Жамчужным, начальнік УДВП МУС па рэгіёне Юры Талкачоў нам адмовіў. На яго думку, ГНК проста не мае права разглядаць скаргі на дрэннае ўтрыманне асуджаных, – распавёў Бухель.

Общественная наблюдательная комиссия проверит только два места несвободы за полгода

Дзмітрый Паліенка ўжо знаходзіцца на волі. Аднак падчас знаходжання ў бабруйскай ПК-2, ён скардзіўся на жорсткае абыходжанне, а таксама адсутнасць разумнай медыцынскай дапамогі. Як распавядаў экс-палітвязень ў сваіх інтэрв’ю, у яго загнаілася нага. Калі б яго сваечасова не адправілі ў бальніцу Жодзіна, то ён мог яе проста пазбавіцца.

Политзаключенного Дмитрия Полиенко выпустили из бобруйской колонии

Другі палітвязень, Міхаіл Жамчужны, да гэтага часу адбывае пакаранне ў ПК №9 у Шклове. Там ён рэгулярна сутыкаецца з ціскам з боку адміністрацыі, а іншыя зняволеныя нярэдка пагражаюць яму расправай – даходзіла нават да бойкі.

Аднак рэспубліканская грамадская камісія, якую ўзначальвае Таццяна Краўчанка, ніякіх парушэнняў падчас візіту ў калонію да Жамчужнага не заўважыла.

– Ён сам правакуе работнікаў калоніі, сам не хоча пакідаць штрафны ізалятар. Мы размаўлялі з яго сакамернікамі, якія самі абураюцца яго паводзінамі, – заявіла на семінары Краўчанка.

В горецкой колонии угрожают убить политзаключенного

Бухель да яе словаў ставіцца з пагардлівай іроніяй:

– Калі Жамчужны такі дрэнны, то чаго ж нам не далі сустрэцца тады з ім? Яшчэ смяшней, што Краўчанка распавядала на семінары пра анкетаванне зняволеных.

Па словах Краўчанкі, рэспубліканская камісія прысутнічае, калі зняволеныя запаўняюць анкеты, а супрацоўнікі адміністрацыі адсутнічаюць. Таксама яна звярнула ўвагу, што анкеты ня імянныя. А раз так, то і пісаць зняволеныя могуць усе, што заўгодна. Бухель на семінары падзяліўся тым, як праходзіла анкетаванне ў калоніі Жамчужнага:

Калі мы, сябры абласной ГНК, даведаліся, што рэспубліканская камісія будзе праводзіць анкетаванне, то напрасіліся паглядзець, каб атрымаць вопыт. Але мы нічога не ўбачылі, ніякага анкетавання. Кали перад самым ад’ездам з ПК №9 я асабіста спытаў Таццяну Краўчанка, чаму яны не сталі праводзіць анкетаванне асуджаных, яна нечакана адказала, што анкетаванне праведзена. І што бланкі сваіх анкет па прыездзе ў ПК №9 яна аддала прадстаўнікам адміністрацыі з просьбай правесці анкетаванне асуджаных, што яны і зрабілі, пакуль мы хадзілі па калоніі. А пасля заканчэння абследавання калоніі і нашага вяртання ў кабінет начальніка ПК №9 прадстаўнікі адміністрацыі і аддалі ёй запоўненыя анкеты.

Наблюдательной комиссии Могилевской области перекрыли доступ к политзаключенным

Яшчэ адна важная тэма, якую падняў Барыс Бухель, гэта доступ у лячэбна-працоўныя прафілакторыі, спецшколы і спецвучэльні.

Раней сябры ГНК некалькі разоў наведвалі ЛПП. Аднак, у гэтым годзе нам паведамілі, што наведваць ЛПП мы не можам, бо яны не ўваходзяць у сістэму дэпартамента выканання пакаранняў МУС. Гэтак жа сама, на думку ўладаў, мы не маем права наведваць ІЧУ, СПТВ і спецшколы закрытага тыпу, якія ёсць у Магілёве, – сказаў Бухель.

Ён адзначае, што ў гэтых папраўчых установах утрымліваюцца людзі, у тым ліку і дзеці, пазбаўленыя волі па прысудах, пастановах і рашэннях судоў. І там таксама парушаюцца іх правы чалавека і ўсталяваныя дзяржавай правілы і нормы іх утрымання. І гучных прыкладаў шмат:

– У канцы лістапада мінулага года шасцёх дзяцей збілі супрацоўнікі Магілёўскага СПТВ №2 закрытага тыпу. З-за іх уцёкаў. Кожнага з непаўналетніх збівалі па адным. У выніку ў аднаго хлопца дыягнаставалі кампрэсіённы пералом першага пазванка. У выніку была ўзбуджаная крымінальная справа і былога дырэктара прысудзілі да 5,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Для гэтага трэба было чакаць, каб дзяцей збілі. І ніякага кантролю за гэтым няма, – распавёў Бухель.

В могилевском спецучилище избили детей. Главное

Падчас семінара члены рэспублiканскай грамадскай камісіі і чыноўнікі міністэрстваў раскрытыкавалі Бухеля за яго выступ, паколькі палічылі гэта «нагнятаннем абстаноўкі і спробе паказаць прадстаўнікам Савета Еўропы патрэбную карцінку».

Сам праваабаронца з гэтым не спрачаецца:

– Вядома, мы павінны паказаць нашу карцінку. Таму што калі верыць карцінке чыноўнікаў, то ў крымінальна-папраўчай сістэме Беларусі ўсё цудоўна, што з’яўляецца відавочным трызненнем. Адзін з прадстаўнікоў Савета Еўропы так і сказаў, што ён не верыць справаздачам, у якіх няма згадкі пра якія-небудзь праблемы.

Бухель таксама прапануе некалькі змен, якія, на яго думку, дазволяць грамадскім камісіям стаць рэальным інструментам кантролю за выкананнем правоў чалавека:

 

  • Даць права ГНК наведваць таксама ІЧУ, ЛПП і дзіцячыя СПТВ і спецшколы, у якіх па прысудах, пастановах і рашэннях судоў ўтрымліваюцца дарослыя людзі і падлеткі;
  • Пры атрыманні дазволу на наведванне тэрыторыі або ў будынкаў органаў і ўстаноў, якiя выконваюць пакаранне і іншыя меры крымінальнай адказнасці, ІЧУ, ЛПП і дзіцячых папраўчых калоній і спецшкол, даць права членам ГНК наведваць па свайму выбару любыя памяшканні папраўчых устаноў, у якіх утрымліваюцца або знаходзяцца асуджаныя і арыштаваныя, названыя ў скаргах і заявах, якія паступілі ў ГНК;
  • Даць права сябрам ГНК сустракацца і гутарыць сам-насам з асуджанымі і арыштаванымі, названымі ў скаргах або заявах, якія паступілі ў ГНК, або названымі ў публікацыях СМІ;  
  • Прадугледзець паскораны парадак атрымання ГНК дазволу на наведванне папраўчых устаноў, ІЧУ, ЛПП і дзіцячых папраўчых СПТВ і спецшкол пры паступленні скаргі на парушэнне правоў асуджаных або пры з’яўленні такой інфармацыі ў СМІ;  
  • Даць права і ўвесці ў абавязак ГНК адказваць на звароты грамадзян і юрыдычных асобаў у рамках Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў». Распаўсюдзіць дзеянне Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў» на ГНК. Устанавіць, што адным з кірункаў дзейнасці ГНК з’яўляецца работа са зваротамі грамадзян і юрыдычных асобаў.
  • Унесці ў абавязак дзяржаўных органаў, і ў першую чаргу МУС і міністэрстваў юстыцыі, адукацыі і аховы здароўя, і ўсіх іх структурных падраздзяленняў своечасова і матываванае адказваць і належным чынам рэагаваць на звароты абласных і рэспубліканскай ГНК ў рамках Закона «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў»;  
  • Унесці ў названыя нарматыўныя акты, і ў першую чаргу ў Пастанова Мінюста №76 ад 28.03.2006 г. дапаўненні і змены, у якіх ўсталяваць дэталёвы, пакрокавы і адназначна зразумелы ўсімі парадак анкетавання членамі ОНК асуджаных падчас наведвання органаў і ўстаноў, якiя выконваюць пакаранне i іншыя меры крымінальнай адказнасці

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *