Праваабаронцу Барыса Бухеля і актывіста Аляксея Паўлоўскага выклікалі да следчага


ПРАВААБАРОНА / Monday, February 12th, 2018

Іх збіраюцца дапытаць па справе незалежнага прафсаюза РЭП.

12 лютага. Магілёў. Алесь Святліцкі


12 лютага на мабільны тэлефон праваабаронцы Барыса Бухеля, сябра прафсаюза радыё-электроннай прамысловасці, патэлефанаваў следчы Дзмітрый Сёмін і сказаў, што хоча сустрэцца.

– Ён сказаў па тэлефоне, што яго цікавіць становішча ў прафсаюзе РЭП. Вельмі хацеў сустрэцца. На жаль, цяпер у мяне няшмат часу, паколькі я зьяўляюся назіральнікам на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. Але дапускаю, што заўтра ў перапынку я змагу надаць увагу следчаму, – пракаментаваў размову праваабаронца.

Барыс Бухель выказаў здагадку, што ў яго будуць пытацца пра сувязі з лідэрамі РЭП Ігарам Комлікам і Генадзем Фядынічам.

– Баюся расчараваць следства, паколькі я ўсяго толькі радавы супрацоўнік, таму асабліва шмат чаго не ведаю.

Праваабаронца мае намер прад’явіць сьледчаму заяву Прэзідыума Савета Беларускага прафсаюза РЭП, у якім пазначаецца сфабрыкаваны характар абвінавачванняў у адрас Комліка і Фядыніча.

Таксама вядома аб тым, што Следчы камітэт выклікаў на допыт па справе РЭП актывіста Аляксея Паўлоўскага. Той, аднак, запатрабаваў позву, у выніку чаго следчы прапанаваў прыехаць да яго дадому. Паўлоўскі не запярэчыў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *