12 тысяч даляраў за 300 асобнікаў: Магілёўскі аблвыканкам шукае, хто выдасць кнігу аб рэгіёне


СОЦЫУМ / Saturday, July 7th, 2018

Адно з патрабаванняў – каб у складзе рэдкалегіі абавязкова быў мінімум адзін член праўладнага саюза журналістаў і яшчэ адзін член саюза пісьменнікаў.

7 ліпеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі. Фота – “Голас Касцюкоўшчыны”


Магілёўскі аблвыканкам абвясціў конкурс на выданне кнігі, у якой павінна быць адлюстравана гісторыя і сучаснасць рэгіёну, асноўныя дасягненні ў сацыяльна-эканамічнай сферы і перспектывы яго развіцця. Аб’ява пра гэта з’явілася на сайце дзяржзакупак.

На трыста асобнікаў фармату А4 улады гатовыя вылучыць з бюджэту 25 тысяч рублёў (больш за 12 $ тыс.).

Кніга павінна быць на рускай мове, акрамя уступа старшыні аблвыканкама: ён будзе на дзвюх дзяржаўных мовах.

Абавязковае патрабаванне – каб у рэдакцыйнай калегіі прысутнічаў мінімум адзін член праўладнага Беларускага саюза журналістаў і яшчэ адзін – ад Беларускага саюза пісьменнікаў.

Акрамя гэтага, члены рэдкалегіі павінны мець вопыт выдання кніг пра Магілёўскую вобласць, а таксама мець вышэйшую журналісцкую або гістарычную адукацыю.

Верагодна, тэндэр выйграе інфармацыйнае агенцтва  “Магілёўскія ведамасці “, якое падпарадкавана аблвыканкаму – яно адпавядае ўсім вылучаным патрабаванням.

Праявіць фантазію ў выдаўцоў не атрымаецца – чыноўнікі распісалі па главам, што павінна быць у кнізе.

Напрыклад, адзін з раздзелаў будзе прысвечаны уладам – «Мясцовае самакіраванне: самая блізкая да людзей ўлада».

Цалкам канцэпцыя змястоўнай частцы кнігі выглядае так: 

  1. Край, у якім мы жывем
    (кароткі ілюстраваны агляд вобласці)
  2. Мара турыста
    (кароткі гістарычны нарыс і агляд турысцкай прывабнасці)
  3. Фестывальная палітра Магілёўшчыны
    (кароткі агляд фестываляў, конкурсаў, святаў, прывабных для турыстаў)
  4. Магілёўшчына – вобласць, якая спявае
    (вядомыя выканаўцы Магілёўшчыны)
  5. Магілёў і Бабруйск – індустрыяльныя цэнтры краю (адрозненне ад іншых рэгіёнаў Беларусі, прамысловасць (асноўная), СЭЗ «Магілёў»)
  6. Лес смалісты і гаючы …
    (лясы Магілёўскай вобласці, лясная прамысловасць, лесапасадкі, лес і турызм, асабліва ахоўныя тэрыторыі, заказнікі і крыніцы рэспубліканскага значэння)
  7. «Цудоўны Днепр пры ціхім надвор’і …»
    (асаблівасці Дняпра ў межах рэгіёну, раслінны і жывёльны свет вадаёма, санаторыі і дамы адпачынку ля рэк басейна Дняпра)
  8. Магілёў – сталічны горад?
    (сталічныя мроі Магілёва)
  9. Вайна: палаючыя рубяжы Дняпра, Сожа і Бярэзіны (1941-1944 гг.)
    (магілёўскія паэты-франтавікі пра вайну, абарона Магілёва, пошукавая праца ў рэгіёне, ўвекавечанне памяці абаронцаў Айчыны, мемарыялы і брацкія магілы, выбітныя ваеначальнікі-ўраджэнцы)
  10. Аграпрамысловы комплекс Магілёўшчыны
  11. Вялікія справы малога бізнэсу
    (кароткі нарыс аб малым бізнэсе ў рэгіёне, найбольш вядомыя прадпрыемствы і іх кіраўнікі)
  12. Салодкая легенда рэгіёну
    (ААТ «Чырвоны харчавік», г. Бабруйск (кароткі нарыс)
  13. Мясцовае самакіраванне: самая блізкая да людзей ўлада
  14. Кніг жаданыя старонкі
    (нарыс пра лепшыя бібліятэкі вобласці)
  15. Прафесія – быць на лініі агню
    (кароткі нарыс аб магілёўскай прэсе і журналістыцы)
  16. Магілёўскія рамеснікі
  17. Служыцелі муз – мастакі і музыкі
  18. Літаратурнае прастору ў рэгіёне
    (пісьменнікі і паэты Магілёўшчыны)
  19. На варце здароўя нацыі
  20. Архітэктура Магілёўшчыны
    (праваслаўныя і каталіцкія храмы, манастыры, помнікі грамадзянскай архітэктуры)
  21. Прыгоннае і замкавае будаўніцтва
  22. Погляд у будучыню
    (пра новыя праекты ў рэгіёне, перспектывы развіцця ў асноўных галінах)
  23. Заключэнне.

Аплачана выданне кнігі будзе за кошт сродкаў абласнога бюджэту.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *