Фільм пра панкаў у цэнтры Магілёва.

Новы год мерапрыемстваў mspring.online пачынаецца з панка – 25 студзеня, у пятніцу, мы паказваем фільм «Горад-бомба» аб культурнай непрыязнасці да групы панкаў у кансерватыўным Тэхасе.

Фільм заснаваны на рэальных падзеях: гібелі 19-гадовага панк-музыканта Браяна Дэнэке пад коламі аўтамабіля 17-гадовага спартсмена Дастына Кэмпа ў горадзе Амарылла, штат Тэхас, зімой 1997 года. Да гэтага, як і іншыя панкі ў Амарылла, Дэнэке падвяргаўся частым пераследам і здзекам, а таксама атрымліваў мянушкі накшталт «Магніт для кулакоў».

Кэмпа прызналі вінаватым у ненаўмысным забойстве і прысудзілі 10 гадоў пазбаўлення волі ўмоўна.

Забойства выявіла культурнае сутыкненне паміж мясцовымі спартоўцамі і панк-супольнасцю ў Амарылла. Вынік судовай справы выклікаў спрэчкі аб несправядлівасці ў амерыканскай судовай сістэме.

Пасля фільма нас, вядома, чакае дыскусія, пра тое, як розныя сацыяльныя групы ставяцца адзін да адной і пра тое, як захапленні чалавека могуць стаць крыніцай для насмешак над ім.

ШТО: ПАКАЗ ФІЛЬМА «ГОРАД-БОМБА» + ДЫСКУСІЯ.

ДЗЕ: МАГІЛЁЎ, ГРАМАДСКІ ЦЭНТР «КОЛА», ЗАВ. ЧКАЛАВА, 16.

КАЛІ: 25 СТУДЗЕНЯ, ПЯТНІЦА. ПАЧАТАК – У 19:00.

УВАХОД БЯСПЛАТНЫ.

Мерапрыемства арганізуе сайт пра правы чалавека ў Магілёве mspring.online.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *