Магілёвец дамогся разгляду пытання аб увядзенні кантролю на мяжы з Расіяй

Петыцыю з 551 подпісам ўжо разглядаюць ў Дзяржаўным памежным камітэце.

6 снежня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Сябра АГП Антон Касцоў запусціў петыцыю на сайце petitions.by ў верасні 2016 года. Актывіст патрабаваў распрацоўкі мер па ўвядзенню і ажыццяўленню пастаяннага мытнага і памежнага кантролю на мяжы нашай дзяржавы з Расійскай Федэрацыяй.

– Паводле дадзеных МУС РБ, больш за 60% кантрабанднага тавару экспартуецца менавіта з Расійскай Федэрацыі. Ценявы рынак няякаснага алкаголю ( “смаленай” гарэлкі) з Расіі складае ў сярэднім каля 200 мільёнаў даляраў ЗША штогод у грашовым эквіваленце. Найбольш небяспечным з’яўляецца бясконцы паток нелегальных наркатычных і псіхатропных рэчываў з суседняй краіны. Нярэдкія выпадкі пранікнення на нашу тэрыторыю з боку ўсходняга суседа сутэнёраў і многіх іншых злачынных элементаў. Усё гэта пагражае жыццю і здароўю нашых грамадзян і падрывае грамадскі парадак, – сцвярджае Касцоў.

За два месяцы петыцыя сабрала 551 подпіс, пасля чаго 24 лістапада трапіла ў Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь і Палату прадстаўнікоў Народнага сходу. 5 снежня Антон Касцоў даведаўся, што Саўмін накіраваў зварот у Дзяржаўны памежны камітэт і Дзяржаўны мытны камітэт, якія павінны разгледзець і адрэагаваць на петыцыю.

kastcou

mspring.online сочыць за развіццём падзей.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў