БНФ абрала ў Магілёве дэлегатаў на з’езд, дзе вылучаць кандыдатаў у парламент

Вырвіч, Салаўёў, Макаранка, Лабачоў і Шаўцоў павінны будуць разам з сябрамі з іншых рэгіёнаў вырашыць, хто пойдзе ад партыі на выбары.

14 ліпеня. Магілёў. Сядзіба БНФ “Адраджэньне”. Ігар Лазоўскі


Лідэр партыі Аляксей Янукевіч, які спецыяльна прыехаў у Магілёў, адзначыў падчас сходу, што збор подпісаў – гэта добрая магчымасць для агітацыі і распаўсюду ідэй партыі. Аднак палітык прызнаў, што да 1 жніўня сабраць патрэбную тысячу подпісаў атрымаецца далёка не ва ўсіх.

IMG_0846

– Людзі падпісваюцца не так актыўна. Тут і летнія адпачынкі, і навальніцы, якія ідуць у апошні час рэгулярна, шмат хто з людзей проста не бярэ з сабой пашпарт і таму не можа падпісацца. Іншыя з задавальненнем размаўляюць, але подпісы не пакідаюць. На дадзеным этапе зносіны з людзьмі – гэта галоўнае. Магчымасць прадубляваць вылучэнне праз з’езд партыі дазваляе не так моцна залежыць ад подпісаў, – падзяліўся меркаваннем Янукевіч.

Ён заклікаў БНФ-аўцаў больш актыўна агітаваць і прасоўваць праграму партыі:

– Пікетаванне з мэтай збору подпісаў – выдатная магчымасць расказаць людзям пра тое, што робіцца зараз у апазіцыі і на што мы гатовыя. Усе ўжо знутры адчуваюць, што сістэма зайшла ў тупік, як эканамічны, так і палітычны, што Лукашэнка ўжо не мае той падтрымкі, якая была раней ад той жа Расіі. Трэба распавядаць людзям пра тое, што мы лічым важным. Да 1 жніўня месцаў для пікетавання больш, чым будзе падчас этапу агітацыі. Ўлады дадуць спіс не забароненых для пікету месцаў, а дазволеных, што паменшыць нашы магчымасці. Таму трэба дзейнічаць тут і цяпер, – заявіў лідэр БНФ.

IMG_0847

Галасаваннем было вызначана, што ў на з’ездзе 23 ліпеня ў Мінску ад Магілёўскай гарадской, Бялыніцкай і Быхаўскай суполак БНФ прадставяць Барыс Вырвіч, Віталь Макаранка, Зьміцер Салаўёў, Аляксандр Шаўцоў і Валянцін Лабачоў. На з’ездзе, па папярэдніх дадзеных, будзе выстаўлена каля 70 кандыдатаў па ўсёй Беларусі.

Аляксей Янукевіч таксама прыняў удзел у пікеце па зборы подпісаў за магчымага кандыдата па Магілёўскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе Зміцера Салаўёва. Каля паўгадзіны палітык у суправаджэнні лідэра «Моладзі БНФ» Юрыя Лукашэвіча размаўляў з магілёўцамі і пераконваў іх падпісвацца за Салаўёва. За гэты час свае подпісы пакінулі каля дзесятка гараджан.
IMG_0836

IMG_0835

IMG_0832

IMG_0821

IMG_0817

IMG_0814

IMG_0815

IMG_0825

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў