Смаленская абласная арганізацыя Расійскага саюза моладзі (РСМ) прапануе 100 тысяч расійскіх рублёў на сацыяльны беларуска-расійскі праект для моладзі.


1 красавіка. Магілёў. Саша Мінько


Конкурс сацыяльных праектаў у галіне развіцця расійска-беларускага маладзёжнага супрацоўніцтва стартаваў 16 сакавіка, калі пандэмія каранавіруса COVID-19 была ўжо аб’яўлена Сусветнай арганізацыяй аховы здароўя.

Беларуска-расейская мяжа ў цяперашні час зачынена, а з 30-га чысла ў Маскве уведзены рэжым самаізаляцыі для ўсіх жыхароў. Пацыенты клінік, нажаль, пачалі паміраць, таму практычна ўсе фонды і арганізацыі прыпынілі сваю дзейнасць.

Але РСМ конкурс адмяняць не збіраецца. Па-ранейшаму, да 15 красавіка жыхары Магілёўскай, Віцебскай і Гомельскай абласцей ва ўзросце ад 14 да 30 гадоў уключна запрошаны падаць заяўку. Мэта – выяўленне і актывізацыя сумеснай сацыяльнай актыўнасці моладзі Расіі і Беларусі.

Завочная экспертная ацэнка заявак скончыцца 21 красавіка, а публічная прэзентацыя праекта-пераможцы прызначаная на 30-ы дзень наступнага месяца. Але як яна будзе праходзіць – пакуль загадка.

Акрамя таго, у палажэнні аб правядзенні конкурсу сказана, што «у праекце ў абавязковым парадку неабходна прадугледзець ўдзел моладзі з Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь».

Пераможца конкурсу атрымлівае магчымасць рэалізаваць праект з бюджэтам 100 тысяч расійскіх рублёў на прымежнай тэрыторыі Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Але як гэта будзе выглядаць пры закрытай мяжы? Галоўны лекар інфекцыйнай бальніцы ў Камунарцы (РФ) Дзяніс Працэнка заявіў, што распаўсюд COVID-19 у Маскве дасягне піка прыкладна ў канцы наступнага тыдня. Іншыя спецыялісты прадказваюць, што найбольшая колькасць тых, хто захварэў, у Маскве прыйдзецца на пачатак красавіка. Тым не менш, РСМ не спыняецца.

Інфармацыя гэтая распаўсюджваецца па спецыфічным каналах. Вядома, мы адшукалі яе на афіцыйным сайце смаленскага РСМ.


Сваю аб’яву расейцы посцяць і ў розных групах ў сацсетках, але на самой справе найбольшы вынік дае кропкавая рассылка. Ёсць ужо базы маладых беларусаў, якія гатовыя лабіраваць прарасійскія сумесныя праекты.

Нагадаем, мы ўжо пісалі пра тое, як расейска-беларускія праекты згортваюцца з-за пандэміі каранавіруса. І толькі смаленская вочка РСМ паводзіць сябе дзіўна.

Коронавирус «убивает» пророссийские организации в восточной Беларуси