Як яна паведаміла праваабаронцам «Магілёўскай вясны», яна праверыць ўмовы, у якіх утрымліваюцца тамтэйшыя зняволеныя.

5 чэрвеня. Магілёў. Саша Мінько


Праваабаронцы «Магілёўскай Вясны» звярнуліся да пятнаццаці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў з просьбай ініцыяваць папраўкі ў Крымінальна-выканаўчы кодэкс у абарону маці ў турмах.

У папраўчай калоніі №4 для жанчын, якая размешчана ў Гомелі, колькасць дзяцей ва ўзросце да трох гадоў трымаецца на ўзроўні каля трох дзясяткаў. Маці згодна рэжыму абавязаны пастаянна жыць не са сваімі груднымі дзецьмі, а ў атрадзе. Іх нават не вызваляюць ад дзяжурстваў.

Праваабаронцы паспрабавалі дамагчыся больш гуманнага стаўлення да іх і забяспечыць жанчынам з дзецьмі ва ўзросце да трох гадоў, якiя адбываюць пакаранне, адпачынак па дагляду за дзіцем. Логіка простая – маці ў няволі павінны мець тыя ж правы, што і маці на свабодзе. Для гэтага пятнаццаці дэпутатам Палаты прадстаўнікоў былі накіраваны адпаведныя звароты.

Гэта цалкам склады двух Камісій – па правах чалавека, нацыянальных адносінах і сродках масавай інфармацыі, а таксама па працы і сацыяльных пытаннях, – тлумачыць адзін з аўтараў звароту Аляксандр Буракоў.

МЕРКАВАННІ ПАДЗЯЛІЛІСЯ

Прайшло прыкладна паўтара месяца, і дэпутаты пачалі адказваць. Мы ўжо пісалі, што намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў і намесніца старшыні Камісіі па правах чалавека Лілія Ананіч «не выявілі адназначных падыходаў на карысць мэтазгоднасці змены УВК».

У жаночай ПК-4 пры цяперашнім рэжыме для маці нічога не зменіцца

Але падобна на тое, што меркаванні дэпутатаў падзяліліся. Старшыня Пастаяннай камісіі па працы і сацыяльных пытаннях Людміла Канановіч піша, што пытанне, пастаўленае праваабаронцамі перад членамі камісіі, прапрацаваны сумесна з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны. Яна паўтарае тыя ж довады, што Лілія Ананіч, але робіць іншую выснову.

«Міністэрства працы і сацыяльнай абароны выказала меркаванне аб магчымасці ўстанаўлення скарочанай працягласці рабочага часу асуджаным маці, якія прымаюць сталы ўдзел у сыходзе за дзецьмі да трох гадоў… Дадзеная прапанова, на наш погляд, заслугоўвае ўвагі і камісіяй накіравана ў Міністэрства ўнутраных спраў для разгляду магчымасці яго рэалізацыі ў ходзе комплекснай карэкціроўкі УВК», – піша Людміла Канановіч.

КАМІСІЯ ПА ПРАВАХ ЧАЛАВЕКА

Прыкладна такі ж адказ дала і намесніца старшыні Пастаяннай камісіі па правах чалавека Валянціна Ражанец. Члены камісіі запыталі меркаванне МУС. І гэта меркаванне цалкам паўтарае аргументы Ліліі Ананіч.

Разам з тым, пры комплекснай карэкціроўцы УВК, камісія лічыць магчымым прапрацаваць «пытанне аб усталяванні скарочанай працягласці рабочага часу асуджаным маці, якія прымаюць сталы ўдзел у даглядзе за дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў».

Таксама Валянціна Ражанец адзначыла, што Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў таксама распрацоўвае планы падрыхтоўкі законапраектаў для прэзідэнта, намякаючы, што лепш звярнуцца туды.

А самы разгорнуты адказ дала самая маладая дэпутатка Марыя Васілевіч. Большасць тых, хто сочыць за палітыкай, скептычна ставіцца да дэпутацтва «Міс Беларусі-2018», звязваючы яе палітычны ўзлёт з адпаведным жаданне прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі. Тым не менш, менавіта яна паступіла, як сапраўдны прадстаўнік народа.

ПРЫГАЖОСЦЬ РАТУЕ ЗОНУ?

Дэпутат Васілевіч запытала думкі цэлага шэрагу устаноў: ДВП МУС, Генеральнай пракуратуры, Міністэрства працы і сацыяльнай абароны, Нацыянальнага цэнтра заканадаўства.

Таксама яна накіравала дэпутацкі запыт на імя намесніка начальніка ДВП Уладзіслава Мандрыка аб прадстаўленні ёй дадатковай інфармацыі: пра дакладную колькасць асуджаных жанчын, якія маюць дзяцей да трох гадоў; аб колькасці дзяцей, якiя ўтрымлiваюцца ў Доме дзіцяці ПК-4; і галоўнае – пра ўсталяваны для дадзенай катэгорыі асуджаных жанчын рэжым працы і адпачынку, час і ўмовы знаходжання з дзецьмі.

Паводле ліста за яе подпісам, Васілевіч дасягнула дамоўленасці аб магчымасці асабістага наведвання ПК №4 пасля паляпшэння эпідэміялагічнай сітуацыі для азнаямлення з умовамі адбыцця пакаранняў асуджанымі жанчынамі з дзецьмі і магчымасцю камунікацыі з імі і з супрацоўнікамі ПК.

Пасля візіту ў ПК-4 Марыя Васілевіч абяцае яшчэ раз вярнуцца да звароту праваабаронцаў «Магілёўскай вясны».

Пакуль жа яна мае намер унесці прапанову аб скарачэнні працоўнага дня Як яна паведаміла праваабаронцам «Магілёўскай вясны», яна праверыць ўмовы, у якіх утрымліваюцца тамтэйшыя зняволеныя.для мам у турме ў ходзе разгляду законапраекта, які прадугледжвае ўнясенне змяненняў у Крымінальна-выканаўчы кодэкс. У Палату прадстаўнікоў, піша Марыя Васілевіч, законапраект ўжо ўнесены.