«У людзей цэлы год балконы без агароджаў, а грошы трацяць на паказуху да прыезду Пуціна і Лукашэнкі»


АКТЫВІЗМ / Tuesday, October 2nd, 2018

Магілёўскі палітык Уладзімір Шанцаў паскардзіўся ўладам на наплявацельскае стаўленне да людзей.

2 кастрычніка. Магілёў. Алесь Святліцкі


Старшыня магілёўскай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў накіраваў зварот у Магілёўскі аблвыканкам і Камітэт дзяржаўнага кантролю, у якім запатрабаваў «прыняць неадкладныя меры па завяршэнні рамонту дамоў №5 па праспекце Міра і №34 па вуліцы Касманаўтаў».

Уся справа ў тым, што больш за год у гэтых дамах не могуць скончыць капітальны рамонт. Прычым сітуацыя небяспечная – у многіх жыхароў на балконах адсутнічаюць агароджы.

Гэтым абуральным фактам наплявальніцкага стаўлення да людзей з боку Магілёўскага гарвыканкама і яго службаў не можа быць ніякіх апраўданняў. І ўсё гэта на фоне таго, як трацяцца велізарныя грошы на паказуху да візіту Лукашэнкі і Пуціна ў Магілёў, – заявіў палітык.

Ён упэўнены, што адказныя службовыя асобы павінны быць прыцягнутыя да строгай адказнасці.

Нагадаем, што адмыслова да V беларуска-расійскага Форуму рэгіёнаў у Магілёве пабудавалі арку за 2 $ млн., адкрылі лесвіцу з каскадным фантанам у Падміколлі за 2,5 $ млн. і адрамантавалі Дом культуры вобласці за 5 $ млн. – і гэта толькі тыя лічбы, якія фігуравалі ў СМІ.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *