Перамога?

21 студзеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


mspring.online на мінулым тыдні апублікаваў навіну аб тым, як магілёўскі актывіст Аляксандр Хамратаў з лістапада 2018 году спрабаваў дамагчыся рамонту дарогі недалёка ад залы гімнастыкі, на выездзе з завулка Мечнікава на вуліцу Крупскай. Для гэтага ён паскардзіўся ў абласное ўпраўленне ДАІ на буйныя дарожныя ямы.

У адказ начальнік ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Міхаіл Неўмяржыцкі паведаміў яму, што стан праезнай часткі ў пазначаным месцы адпавядае патрабаванням нарматыўна-тэхнічных актаў. Нібыта, гэта пацвердзіла і праверка на месцы ў снежні 2018 года.

Пасля гэтага Хамратаў асабіста вымераў глыбіню ямаў – шмат з іх дасягалі 10-13 сантыметраў, што выдатна было відаць на фота.

Могилевский активист пожаловался на дорожные ямы в 13 сантиметров. Начальник ГАИ: все соответствует требованиям

Навіна выклікала вялікі рэзананс, які ўсё ж вымусіў улады звярнуць увагу на дзіравы асфальт: 18 студзеня пачаўся рамонт. Як паведаміў Хамратаў, ямы з большага адрамантавалі, але не да канца. Зрэшты, гэта ўжо лепш, чым было:

– Думаю, што галоснасць гэта адзіная зброя для безабароннага народа адстаяць свае правы. Калi б не было інфармацыйнай падтрымкі, такія вось Неўмяржыцкі і далей бы давалі адпіскі па любых падобных праблемах, – сказаў актывіст.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *