Хто пражывае на дне акіяна?

25 верасня. Быхаў. Алесь Святліцкі/ Фота на галоўнай- газета “Маяк Прыдняпроўя”


Быхаўская школа №2 перайшла на новы рэжым працы: вучні разышліся па іншых установах адукацыі, а адміністрацыя ўключыла рэжым каманды падводнай лодкі і адчайна змагаецца з шматлікімі працёкамі.

Усё з-за «раптоўных» восеньскіх дажджоў, якія паказалі, што будынак школы цалкам не гатовы да новага навучальнага года, які стартаваў амаль месяц таму.

У групе ВКонтакте «Падслухана. Быхаў» адзін з карыстальнікаў размясціў дзясятак фатаграфій з падцякаючымі столямі, сценамі, засланыя плёнкай партамі і мокрай падлогай.

Іншыя карыстальнікі адзначылі, што рамонт даху школы, які звычайна праводзіцца летам, быў пачаты толькі з надыходам навучальнага года. З-за раскрытага на час рамонтных работ даху вялікая колькасць дажджавой вады патрапіла ўнутр будынка. Чаму рамонт не быў пачаты раней – невядома. Працягнецца ён прыкладна да сярэдзіны кастрычніка.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *