Магілёўскі сайт: «Антысталініст – гэта заўсёды русафоб»

Тых, хто не можа зразумець грандыёзнасць асобы Сталіна, аўтар публікацыі, размешчанай на mogilev.by, называе “убогай чарнінай”.

6 студзеня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Магілёўскі партал Mogilev.by апублікаваў 4 студзеня артыкул «Антысталініст – гэта альбо малапісьменны дурань, альбо падлюга. Трэцяга не дадзена», у якім абвінаваціў навукоўцаў і грамадскіх дзеячаў у дыскрэдытацыі Іосіфа Сталіна. Матэрыял выклікаў вялікі рэзананс – на момант публікацыі гэтага тэксту пад ім налічвалася амаль тры дзесяткі каментароў.

Пост напісаны з прарасейскіх пазіцый. Аўтар дазваляе сабе параўнаць Сталіна з выратавальнікам, які шляхам “найменшага зла” здолеў зрабіць шчаслівай цэлую краіну:

«Сталін мысьліў эпохамі, народамі і кантынентамі. У гэтага чалавека было дзвесце пяцьдзесят мільёнаў дзяцей, якіх за некалькі стагоддзяў іншаземнага рабства давялі да такога стану, што без такога бацькі як Сталін яны былі асуджаны на тое, каб служыць гноем для ўгнаення глебы Заходняй цывілізацыі. Зло? Да, робячы дабро, Сталіну давялося зрабіць шмат так званага “зла”, чым ён выратаваў краіну ад яшчэ большага – сапраўднага – зла. Правільна і адэкватна ацэньваць палітычную рэальнасць немагчыма, валодаючы светапоглядам мільёнаў хатніх інтэрнетаўскіх прыдуркаў».

Тых, хто не можа зразумець грандыёзнасць асобы Сталіна, аўтар публікацыі называе “убогай чарнінай”:

Як Сталіна ўспрымае стандартная чарніна? Вось, сядзіць велізарны Сталін і, час ад часу, пазіхаючы, загадвае каго-небудзь расстраляць. Ім бескарысна тлумачыць, што абсалютнай улады не бывае, што існуе Рэальная Рэчаіснасць, што ўбогія гандляры ў прынцыпе не здольныя адэкватна ўспрымаць і ацэньваць такіх асобаў як Сталін.

У канцы чалавек, які напісаў артыкул, прыходзіць да высновы, што “рускія не проста памятаюць Сталіна, яны лічаць яго адной з самых выбітных асобаў у гісторыі Расіі. Мала таго – яны жадаюць яго вяртання. Ведаеце чаму? Рускія хочуць Справядлівасці”.

Адзначым, што арыгінальных матэрыялаў на сайце mogilev.by практычна няма – у асноўным гэта перадрукі з іншых рэсурсаў. Мяркуючы па загалоўках, рэдактар mogilev.by актыўна падтрымлівае ідэю Рускага свету і распаўсюджванне яе ў Беларусі.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў