Пра БРСМ, Расійскі саюз моладзі і фінансаванне.

7 кастрычніка. Магілёў. Рэдакцыя MSPRING.ONLINE / Фота – vk.com/rsm67

Часопіс аб правах чалавека MSPRING.ONLINE 26 верасня апублікаваў матэрыял пра тое, як у Магілёве 19-21 верасня правялі форум спартыўна-патрыятычных клубаў Магілёўскай і Смаленскай абласцей.

Сярод удзельнікаў былі, у тым ліку, актывісты арганізацыі «Вымпел», якая аб’ядноўвае ветэранаў КДБ СССР і ФСБ Расійскай Федэрацыі.

В Могилеве на деньги администрации Путина провели форум спортивно-патриотических клубов

Бюджэт мерапрыемства быў закрыты для грамадскасці, але затое стала вядома, што фінансаванне адбывалася праз грант прэзідэнта Расійскай Федэрацыі на развіццё грамадзянскай супольнасці.

Галоўным арганізатарам форуму стаў «Расейскі саюз моладзі» (РСМ), а сярод асноўных партнёраў ўсплылі Магілёўскі аблвыканкам і сацыяльна-культурнае грамадскае аб’яднанне «Спадчына», якое ў апошні час актыўна прасоўвае інтэграцыйныя мерапрыемствы Саюзнай дзяржавы.

Рэдакцыя MSPRING.ONLINE была здзіўленая, што РСМ правёў сваё мерапрыемства на тэрыторыі Беларусі з удзелам ветэранаў расійскіх спецслужбаў, а «Спадчына» выступае пастаянным партнёрам найбуйнейшай арганізацыі расійскай моладзі замест, напрыклад, БРСМ.

Старшыня савета СК ГА «Спадчына» Віталь Арцёмчык апублікаваў свой адказ у афіцыйнай групе арганізацыі. Прыводзім яго цалкам:


«Верагодна, “праваабаронцы” не ведаюць аб існаванні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі, і нават не здагадваюцца, што паміж нашымі краінамі адсутнічае мяжа, а узброеныя сілы ўдзельнічаюць у сумесных вучэннях як па лініі Саюзнай дзяржавы, так і па лініі АДКБ.

Адкрыю сакрэт, што і ў Расіі, і ў Беларусі, у рамках моладзевай палітыкі рэалізуюцца праграмы спартыўнага, патрыятычнага і іншага выхавання моладзі, адпаведна, ёсць і праграмы фінансавання, адпаведных напрамкаў.

Калі ёсць фінансаванне, то павінна быць і праца, якая хаця б у рамках прымежных абласцей Саюзнай дзяржавы можа абмяркоўвацца і ўдасканальвацца. Калі “праваабаронцы” лічаць, што ў Беларусі падрыхтоўка моладзі да службы ў войску – правакацыя ці прафанацыя, то ім трэба было б наведаць форум, каб пераканацца ў адваротным.

Чаму не БРСМ? Я разумею, што “праваабаронцы” прывыклі роўнай хадой ісці ў светлую аднапартыйны будучыню. У сувязі з гэтым сустрэчнае пытанне, чаму MSPRING.ONLINE не належыць БРСМ?

Адкрыю сакрэт, у Беларусі каля 2000 грамадскіх аб’яднанняў, арганізацый і фондаў, якія дзейнічаюць у рамках сваіх статутаў і заканадаўства.

Чаму СК ГА «Спадчына» супрацоўнічае з органамі ўлады? Магчыма, для кагосьці гэта падстава для істэрыкі, але мы лічым, што развіццё беларускага грамадства і міжрэгіянальнае супрацоўніцтва немагчымыя без узаемадзеяння як дзяржаўных, так і недзяржаўных арганізацый.

Наконт фінансавання: не бачу праблемы ў тым, што расійская грамадская арганізацыя #рсм67 фінансавала ўдзел расійскіх прадстаўнікоў у дадзеным форуме.

Далучайцеся!».