Калі Юлія Бельская трапіла ў жаночую калонію, яна была яшчэ падлеткам. У выніку яна прабыла ў зняволенні амаль тры гады.

6 лютага. Магілёў-Гомель. Ігар Лазоўскі


У жніўні 2019 года часопіс аб правах чалавека MSPRING.ONLINE распавядаў, як маладыя магіляўчанкі трапляюцца на правакацыі супрацоўнікаў унутраных спраў і трапляюць у калонію. Сярод іх была і гісторыя Юліі Бельскай.

Как молодые могилевчанки попадают «на зону» — роль милиции, слова президента. Расследование MSPRING.ONLINE

Калі ёй было 16 гадоў, яна трапіла ў распрацоўку оперупаўнаважанага Дзяніса Карпянкова – яго прозвішча ведаюць многія бацькі, чые дзеці на дадзены момант адбываюць пакаранне па наркатычных артыкулах.

У жніўні нам стала вядома, што Карпянкоў ў канца 2016 года пераконваў Дар’ю Бандаркову -дзяўчыну, што вісела пад «328-ым артыкулам, – схіліць Юлію Бельскую і маладога чалавека па імя Алег Рагуеў да набыцця наркатычных сродкаў.

Пасля доўгіх перакананняў, на той момант 16-гадовая Юлія Бельская пагадзілася купіць закладку. За гэта яна атрымала 8 гадоў калоніі, а паўналетні Алег Рагуеў адправіўся ў турму на шэсць гадоў.

АМНІСТАВАЛІ ДЗЯКУЮЧЫ ГРАМАДСКАМУ СУПРАЦІВУ

Як паведаміла «Радыё Свабода», спачатку Бельскай інкрымінавалі незаконнае набыццё наркатычнага рэчыва без мэты збыту, а падчас следства абвінавачанне перакваліфікавалі на больш строгае: набыццё, захоўванне і збыт наркатычных рэчываў.

Кастрычніцкі суд Магілёва асудзіў яе на 8 гадоў калоніі. Адбываць пакаранне яе адправілі ў гомельскую выхаваўчую калонію № 4, дзе яна і адзначыла паўналецце.

Дзякуючы намаганням руху «Маці 328» і наступнай змены антынаркатычнага заканадаўства, Бельскую падвергнулі амністыі – ёй скарацілі пакараньне на 4 гады. Рэшту тэрміну – 1 год і 2 месяцы – Юля правядзе на “хатняй хіміі”.