Пасол Швейцарыі сустрэўся з магілёўскімі праваабаронцамі, актывістамі і журналістамі


ПРАВААБАРОНА / Monday, July 9th, 2018

Падчас азнаямленчага візіту ў Магілёў Клод Альтерматт вырашыў даведацца, чым жыве дэмакратычная супольнасць горада.

9 ліпеня. Магілёў. Алесь Святліцкі. На фота – Клод Альтерматт


9 ліпеня кіраўнік аддзялення пасольства Швейцарскай канфедэрацыі ў Мінску Клод Альтерматт упершыню наведаў Магілёў з азнаямленчым візітам. Спачатку ён сустрэўся з прадстаўнікамі абласной улады, у прыватнасці са старшынёй аблвыканкама Уладзімірам Даманеўскім, у якога даведаўся пра станоўчыя моманты з жыцця рэгіёну. Напрыклад, што «з дапамогай Саветаў дэпутатаў жыхары вобласці ўплываюць на жыццёва важныя пытанні».

Пасля гэтага Клод Альтерматт адправіўся з візітам да прадстаўнікоў дэмакратычнай супольнасці ў грамадскі цэнтр «Кола».

Ён выслухаў меркаванні кожнага з гасцей сустрэчы аб сітуацыі ў рэгіёне. Праваабаронца Барыс Бухель панаракаў на сталы пераслед журналістаў з боку ўладаў, а таксама на адсутнасць незалежнай судовай сістэмы.

Абараніць свае правы ў судзе, калі дзяржава мае ў гэтым працэсе сваю зацікаўленасць, практычна немагчыма сёння. Нашы суддзі нярэдка выкладаюць на юрыдычных факультэтах. Калі я ў іх пытаюся пасля чарговай «заказной» справы, што б яны паставілі сваім студэнтам, калі б тыя прынялі б падобнае рашэнне, яны толькі тупяць погляд у падлогу, – выказаўся Бухель.

 

Сегодня посол Швейцарии в Беларуси Клод Альтерматт побывал в Могилеве. Сначала он услышал о том, что все хорошо от председателя Могилёвского облисполкома Владимира Доманевского. А потом услышал от могилевских правозащитников, активистов и журналистов о тех проблемах, которые есть – смертная казнь, российская пропаганда, почти неиспользуемый людьми белорусский язык, преследование журналистов и ещё много чего. На втором фото правозащитник Борис Бухель эмоционально рассказывает о том, что правды в белорусских судах найти невозможно, если в деле есть интерес государства. Надеемся, Клод Альтерматт услышал и властей, и нас. Есть много проблем и их нужно решать всем вместе #humanrights #switzerland #like4like #follow4follow #правачеловека #швейцария

Публикация от mspring_photo (@mspring_photo)

Сябра “Магілёўскага праваабарончага цэнтра” Уладзімір Таборка нагадаў таксама і пра тое, што дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі да гэтага часу ў Беларусі караецца па законе і прывёў прыклад праваабарончага цэнтра «Вясна».

Журналіст Аляксандр Буракоў сфакусаваў увагу на дзейнасці прарасейскіх арганізацый, якія актывізаваліся падчас канфлікту паміж Расіяй і Украінай. Ён распавёў, як адных з лепшых студэнтаў магілёўскіх ВНУ вывозяць у Смаленск на розныя семінары і дыскусіі, падчас якіх даказваюць «неабходнасць» агульнага суіснавання Расіі і Беларусі:

– Мы ўжо маем сітуацыю, калі ў магілёўскіх універсітэтах ёсць пункты уплыву і  прапаганды так званага “рускага свету”. Рэальнасць такая, што калі заўтра Расія прыйдзе ў Магілёўбольшасць моладзі гэта ўспрыме як належнае.

Расеі патрэбны Магілёў. Яна паспрабуе забраць яго праз моладзь

Старшыня магілёўскай арганізацыі Таварыства беларускай мовы Алег Дзьячкоў распавёў амбасадару пра тое, як адбываецца выжыванне нацыянальнай мовы ў Магілёве. Адна з галоўных мэтаў арганізацыі на сёння – гэта павялічэнне колькасці школьнікаў, якія навучаюцца на беларускай мове:

Калі раней гэта быў адзін школьнік, то цяпер іх ужо восем на ўвесь Магілёў. Прырост у разы, – іранічна заўважыў Дзьячкоў.

Клод Альтерматт здзівіўся, што на нацыянальнай мове навучаецца так мала чалавек:

– Мова вельмі важная. У Швейцарыі чатыры дзяржаўныя мовы, але кожны рэгіён змагаецца за сваю. Я з нямецкамоўнага кантона. У нас ёсць свой дыялект нямецкай мовы, таму мы лічым, што гэта наша мова, а не Германіі. Калі да нас прыязджае турыст з Германіі, мы гаворым з ім на дыялекце, каб ён разумеў, што гэта частка менавіта нашай культуры, – заўважыў пасол.

Пазітыву ў сустрэчу дадаў каардынатар Цэнтра гарадскіх ініцыятыў Юрый Стукалаў, які распавёў пра поспехі ў падрыхтоўцы фестываляў і школы актывістаў:

Мы праводзім некалькі вялікіх фэстаў – гэта Вялікі гарадскі пікнік, Дранік-фэст. Нядаўна ў нас быў InspireFest. Мы спрабуем неяк развіваць культуру горада. Каб развіваць мясцовы актывізм, у нас ёсць школа «Цяпліца», дзе на працягу месяцаў мы вучым магілёўцаў, як дамагацца пазітыўных змяненняў у горадзе, – пералічыў Стукалаў.

Ён прапанаваў Клоду Альтерматту наведаць Дранік-фэст, які пройдзе ў Магілёве 29 верасня. Той адказаў, што фестываль вельмі падобны на тыя, што праходзяць у яго роднай Швейцарыі:

– У нас таксама ёсць фэсты ежы і я магу сказаць, што па апісанні гэта падобна на нашы святы, – заўважыў пасол.

Ён падзякаваў усім прысутным за сустрэчу і заўважыў, што Швейцарыя і Беларусь вельмі падобныя:

– І ў вас, і ў нас шмат людзейдобраахвотнікаў, якія аб’ядноўваюцца, каб разам вырашаць праблемы. Гэта развівае нашы краіны.

На развітанне Клод Альтерматт і магілёўцы абмяняліся падарункамі.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *