Затрыманых актывістаў «Матчынага руху-328» вызвалілі


ПРАВААБАРОНА / Sunday, March 25th, 2018

Іх пратрымалі больш за шэсць гадзін – у два разы больш, чым патрэбна.

25 сакавіка. Магілёў. М огилевский РАУС. Ігар Лазоўскі


Адзінаццаць чалавек, затрыманыя раніцай 25 сакавіка на выездзе з Магілёва, выйшлі на волю. Іх пратрымалі ў Магілёўскім РАУС больш за 6 гадзін, што, на думку праваабаронцы Барыса Бухеля, з’яўляецца парушэннем іх правоў:

– За тры гадзіны павінны былі альбо прад’явіць якія-небудзь абвінавачванні ў здзяйсненні правапарушэнняў, альбо адпусціць, аднак замест гэтага людзей проста «марынавалі» у міліцыі. Калі яны захочуць, мы будзем абскарджваць дзеянні міліцыянтаў, – распавёў Бухель.

Асноўная прычына затрыманьня – ператрус мікрааўтобуса, на якім актывісты ехалі ў Менск на святкаванне стагоддзя БНР, на наяўнасць наркатычных і адурманьваючых сродкаў.

Адзін з затрыманых чуў, як паміж сабой міліцыянты гаварылі аб тым, што «да Мінска група ўжо дабрацца не паспее». Пасля гэтага ўсіх затрыманых выпусцілі, папярэдне склаўшы пратаколы апытання.

Як сцвярджаюць актывісты, абыходжанне міліцыі з імі было грубым. Акрамя таго, супрацоўнікі Магілёўскага РАУС на працягу ўсіх шасці гадзін адмаўлялі даваць якую-небудзь інфармацыю пра стан затрыманых.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *