Актывісты АГП падалі заяўку на правядзенне мітынгу і шэсця 1 траўня ў Магілёве

Аляксандр Царук і Раман Мішчанка маюць намер правесці акцыю пратэсту супраць эканамічнага курсу ўладаў і Дэкрэта №3.

14 красавіка. Магілёў. Алесь Святліцкі


Арганізатары накіравалі ліст з заявай на правядзенне мітынгу на плошчы Леніна 1 траўня у магілёўскі гарвыканкам. Па словах Аляксандра Царука, мэта мерапрыемства – прыцягнуць увагу ўладаў да эканамічных праблем, а таксама патрабаваць поўнай адмены прэзыдэнцкага Дэкрэту №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства». Таксама арганізатары дэманстрацыі хочуць у чарговы раз звярнуць увагу людзей на адсутнасць свабодных і сумленных выбараў у Беларусі.

Разам з Раманам Мішчанка яны пазначылі ў заяве, што грамадзянам неабходна прадаставіць магчымасць збірацца на гарадскіх плошчах, каб выказваць сваё меркаванне.

Пасля мітынгу ў цэнтры Магілёва актывісты маюць намер правесці марш да плошчы Славы. Усяго, паводле задумы Царука і Мішчанка, акцыя зойме каля двух гадзін і чакаюць на ёй каля тысячы чалавек.

Таксама іншымі актывістамі АГП былі пададзеныя заяўкі на адзіночныя пікеты 1 траўня.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў