Акруговая выбарчая камісія дазволіла назіральнікам фота і відэаздымку

8 ліпеня адбылося пасяджэнне выбаркамаў па Магілёўскай-Цэнтральнай акрузе №85 і Магілёўскай-Кастрычніцкай акрузе №86.

8 ліпеня. Магілёў. Адміністрацыя Ленінскага раёна. Адміністрацыя Кастрычніцкага раёна. Ігар Лазоўскі


Падчас пасяджэння камісіі па 85-ай акрузе яе старшыня Вольга Клімянкова зачытала адказ на заяву назіральнікаў Аляксея Колчына (ад Беларускага Хельсінкскага Камітэта) і Аляксандра Буракова (ад Магілёўскага праваабарончага цэнтру), у якім яны прасілі дазволіць ім здымаць пасяджэнні на фота і відэа. Яна паведаміла, што выбаркам ня супрац, аднак папрасіла папярэджваць пра гэта загадзя.

Затым камісія зарэгістравала 6 ініцыятыўных груп па вылучэнні кандыдатаў: Аляксандра Старавойтава, Алега Аксёнава, Юрыя Машына, Яўгена Яцкоўскага, Зміцера Салаўёва і Адама Халявінскага. Рашэнні па кожнай групе былі прыняты аднагалосна, у тым ліку па прадстаўнікам апазіцыі.

На паседжанні выбарчай камісіі па Магілёўскай-Кастрычніцкай акрузе №86 зарэгістравалі пяць ініцыятыўных груп магчымых кандыдатаў – Івана Вараб’ёва, Вольгі Петрашовай, Генадзя Лосікава, Аляксея Кірыенкі і Анатоля Аношкіна. У апошняга вылучэнца паўсталі невялікія праблемы – як апынулася, пры падачы дакументаў ён памыліўся ў даце нараджэння аднаго з сяброў ініцыятыўнай групы. Нягледзячы на гэта, колькасці чалавек было дастаткова для паспяховай рэгістрацыі.

Па Магілёўскай-Прамысловай акрузе №87 8 ліпеня зарэгістравалі тры ініцыятыўныя групы – Аляксандра Іваненка, Пятра Салаўёва і Сяргея Смалякова.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў