Як магілёўскія апазіцыянеры здолелі сабрацца разам: фотарэпорт

Шмат здымкаў вялікага аб’яднанага пікету, які прымеркавалі да Дня незалежнасці.

27 ліпеня. Магілёў. Алесь Святліцкі. Усе фота – mspring.online

Каб адзначыць дзень прыняцця Дэкларацыі аб незалежнасці Беларусі, прадстаўнікі БНФ “Адраджэнне”, АГП, БХД і БСДП (Грамада) вырашылі сабрацца ў адным месцы ў цэнтры Магілёва, каб напомніць мінакам, калі ж святкуецца сапраўдны дзень абвяшчэння суверэнітэта. Пад бел-чырвона-белымі сцягамі ўдзельнікі збіралі подпісы за вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і размаўлялі з людзьмі. Усё мерапрыемства заняла каля дзьвух гадзін.

ДАВЕДКА: 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Саветам БССР была прынята Дэкларацыя Вярхоўнага Савета «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». У Дэкларацыі было заяўлена аб вяршэнстве на тэрыторыі рэспублікі Канстытуцыі БССР і яе законаў. З 1991 па 1996 год менавіта 27 ліпеня святкавалася як Дзень Незалежнасці Беларусі.

IMG_0861

Кіраўнік магілёўская суполкі БНФ “Адраджэнне” Валянціна Шчэтнікава разам з магілёўскім кіраўніком “Маладых Хрысціянскіх дэмакратаў”  Андрэем Бодзілевым усталёўваюць нацыянальны беларускі сцяг.

IMG_0866

IMG_0929

IMG_0925

IMG_0923

IMG_0922

Чатыры пікеты за вылучэнцаў у кандыдаты ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў – Уладзіміра Шанцава, Сяргея Смалякова, Аляксея Кірыенку (АГП) і Зміцера Салаўёва (БНФ “Адраджэнне”).

IMG_0907 IMG_0913

Непадалек таксама стаялі пікеты за Алега Аксёнава (БХД) і Андрэя Бодзілева (МХД). Хрысціянскія дэмакраты таксама распаўсюджвалі ўлёткі.

IMG_0914

IMG_0915

IMG_0918

IMG_0904

IMG_0899

IMG_0897

IMG_0888

IMG_0879

Намеснік старшыні БСДП (Грамада) Ігар Барысаў (у чырвоным) разам з кіраўніком АГП па Магілёўскай вобласці Уладзімірам Шанцавым (у белым) і сябрам “Грамады” Мікалаем Залозным.

IMG_0877   IMG_0873

IMG_0857

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў