АГП праз суд патрабуе ад магілёўскіх уладаў спыніць будаўніцтва трыумфальнай аркі

Старшыня абласной арганізацыі АГП Уладзімір Шанцаў ў судовым парадку дамагаецца таго, каб гарвыканкам выканаў волю шасці з паловай тысяч магілёўцаў.

3 кастрычніка. Магілёў. Ігар Лазоўскі


У 2015 годзе гурт магілёўскіх актывістаў сабрала больш за 6,5 тысяч подпісаў за ачыстку Святога возера. Улады тады адмовілі, спаслаўшыся на адсутнасць грошай у бюджэце. Ачыстка вадаёма, згодна з планам на 2010 год, павінна была абыйсціся ў 30 мільярдаў рублёў на той момант.

У чэрвені 2017 года абласная арганізацыя АГП вырашыла яшчэ раз падняць пытанне і накіравала калектыўны зварот на імя старшыні гарвыканкама з патрабаваннем выканаць волю 6,5 тысячы магілёўцаў.

Аднак гарвыканкам ізноў спаслаўся на недахоп фінансаў. Адказ гарадскіх уладаў Уладзімір Шанцаў абскардзіў у аблвыканкаме, аднак поспеху не дамогся.

– Яны толькі напісалі, што Магілёўскаму гарвыканкаму даручана актывізаваць працу па рашэнні пытання экалагічнага стану Святога возера. Гэта нельга лічыць адказам па сутнасці, – лічыць кіраўнік рэгіянальнай арганізацыі АГП.

Ён вырашыў судзіцца з уладамі, каб дамагчыся ачысткі возера. У скарзе, якую Уладзімір Шанцаў накіраваў у суд Ленінскага раёна горада, ён падкрэслівае, што “шэсць з паловай тысяч подпісаў, сабраныя пад зваротам да ўладаў па рашэнні мясцовай праблемы, – гэта далёка не шэраговы выпадак наогул для ўсёй краіны. Такая колькасць подпісаў грамадзян не збіралася практычна ніколі. У дадзеным выпадку гаворка ідзе пра праблему ўсіх гараджан. І шэсць з паловай тысяч подпісаў гэта даручэнне жыхароў горада гарвыканкаму, якое трэба было пачаць неадкладна выконваць.

Замест гэтага, на думку Шанцава, чыноўнікі актыўна прыняліся будаваць трыўмфальную арку на ўездзе ў Магілёў, апраўдваючы гэта тым, што гэты аб’ект быў прадстаўлены прэзідэнту Аляксандру Лукашэнке падчас яго працоўнага візіту ў Магілёўскую вобласць.

Арка патрэбна наогул у самую апошнюю чаргу. Грошы для глупстваў ёсць, а на першачарговыя патрэбы магілёўцаў іх няма, рэзюмуе палітык.

Ён папрасіў суд абавязаць гарвыканкам выканаць даручэнне 6,5 тысячы магілёўцаў, а таксама спыніць будаўніцтва трыумфальнай аркі. Грошы, якія пры гэтым вызваляцца, Шанцаў патрабуе накіраваць на ачыстку Святога возера.

1 КАМЕНТ

  • Чел

    Конченая арка

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў