АГП паскардзілася абласным уладам на возера і арку

Уладзімір Шанцаў паведаміў у Магілёўскі аблвыканкам, што гарвыканкам «праігнараваў 6,5 тысяч подпісаў магілёўцаў».

3 жніўня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Рэгіянальны лідар Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Шанцаў накіраваў скаргу старшыні Магілёўскага аблвыканкама Уладзіміру Даманеўскаму з просьбай адмяніць будаўніцтва «трыумфальнай аркі» на ўездзе ў горад. Акрамя таго, палітык папрасіў кіраўніцтва вобласці перастаць ігнараваць подпісы за шэсць з паловай тысяч грамадзян, сабраных за ачыстку Святога возера.

– Два гады таму 6,5 тысячы магілёўцаў папрасілі ачысціць Святое возера – упадабанае месца адпачынку жыхароў горада. 22 чэрвеня я занёс у гарвыканкам заяву групы грамадзян, у якой уладам было прапанавана даць справаздачу аб працы па ачыстцы вадаёма за апошнія два гады. У адказе, які я атрымаў, пра намечаныя работы па ачыстцы возера не сказана ні слова. Шэсць з паловай тысяч подпісаў чыноўнікі праігнаравалі, – заявіў Шанцаў ў скарзе.

На думку сябра АГП, вырашыць праблему можна, у тым ліку і фінансава.

– Грошы для возера знайсці можна. Пачата будаўніцтва «трыумфальнай аркі» на ўездзе ў Магілёў з боку Менску. А ці патрэбна гэтая арка магілёўцам? Яна патрэбна ўвогуле ў апошнюю чаргу. Прычым грошы на яе атрыманы ад насельніцтва шляхам добраахвотна-прымусовых збораў, – лічыць палітык.

Ён прапанаваў абвесціць дабраахвотны збор грошаў на ліквідацыю бруда са Святога возера, бо, па яго меркаванню, гэтая праблема больш важная за “праблемы чыноўнікаў і трыумфальнай аркі”.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў