Адміністрацыя прэзідэнта адмовілася даваць справаздачу за сына Лукашэнкі на камбайне

Чыноўнікі заявілі, што запыт праваабаронцы Аляксандра Хамратова не з’яўляецца зваротам.

14 снежня. Магілёў. Ігар Лазоўскі. Фота – Sputnik.by


У канцы кастрычніка Хамратаў звярнуўся ў Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь з просьбай адказаць, чаму непаўнагадовы Мікалай Лукашэнка кіраваў камбайнам. У сваім лісце праваабаронца растлумачыў, што прэзідэнт і яго сям’я з’яўляюцца прыкладам для ўсіх жыхароў краіны, а кіраванне транспартам без правоў непаўналетнім з’яўляецца правапарушэннем.

З Адміністрацыі ў належны тэрмін адказ Хамратаву не прыйшоў. Магілёвец яшчэ раз паўтарыў свой электронны запыт.

12 снежня яму адказаў намеснік начальніка ўпраўлення пісьмовых і электронных зваротаў Аляксей Бабіцкі. Чыноўнік заявіў, што Хамратаў азагаловіў свой ліст у Адміністрацыю як інфармацыйны запыт, такім чынам, зваротам грамадзяніна ён не з’яўляецца.

Таксама Бабіцкі падкрэсліў, што Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь з’яўляецца ахоўнай асобай, таму інфармацыя пра асабістае жыццё кіраўніка дзяржавы з’яўляецца сакрэтам.

Хамратаў расцаніў адказ Адміністрацыі прэзідэнта як спробу замяць праблему:

– Вельмі сумна, калі першая асоба краіны адмаўляецца несці адказнасць за свае грахі. Гэта публічнае паказальнае і дэманстратыўнае стаўленне гаранта Канстытуцыі да самой Канстытуцыі.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў