Пра нас

MSPRING.ONLINE – гэта магілёўскі праваабарончы сайт, які прапаноўвае чытачам інфармацыйную карціну жыцця рэгіёна з пункту погляду праваабаронцаў. Мы хочам, каб магілёўцы ведалі сапраўднае становішча ў галіне правоў чалавека, грамадскай сферы, палітыцы, культуры і інш. Ведалі нават пра тое, што старанна прыхавана.

Мы – гэта група праваабаронцаў і журналістаў, для якіх абарона правоў чалавека, прынцыпы справядлівасці, гуманізму і права на сумленную інфармацыю стаяць на першым месцы.

Праваабаронцы не аказваюць платных юрыдычных паслуг. Ад адвакатаў мы адрозніваемся тым, што абараняем не кліента, а грамадства ў асобе кліента. Мы верым, што калі дзяржава ў любой яе праяве беспакарана парушыць правы аднаго чалавека, заўтра будзе такіх дзясятак, а паслязаўтра – яшчэ больш. За нашай спіной – тысячы напісаных скаргаў, сотні назіранняў і выйграных судоў.

Таму наш сайт – гэта яшчэ і выдатная магчымасць звярнуцца па дапамогу, калі чалавек лічыць, што ягоныя правы парушаны. Для гэтага патрэбна проста націснуць на кнопку “ЗВЯРНУЦЦА ДА НАС” і запоўніць форму, у бліжэйшы час мы звяжамся з вамі.

Таксама з намі можна скантактавацца праз сацсеткі, спіс якіх вы знойдзіце ўнізе і праз пошту –

mspring.online@gmail.com

УКантакце

Facebook

Архіў