Абласны суд адмовіўся задаволіць скаргу прызыўніка

Аляксандр Буракоў працягвае цяжбу з ваенкаматам.

29 жніўня. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Калегія па грамадзянскіх справах Магілёўскага абласнога суда пакінула без зменаў рашэнне суда Ленінскага раёна.

У панядзелак, 29 жніўня, Буракоў коратка зачытаў свае довады, асабіста звярнуўшы ўвагу на тое, што назва дыягназу адпавядае пункту ў Інструкцыі раскладу хвароб, зыходзячы з якога яму павінны былі прысвоіць статус «нягодны ў мірны час». Калегію цікавіла, чаму ён не быў прызваны раней, на што прызыўнік адказаў, што навучаўся ў ВНУ і атрымліваў магістарскую ступень.

Аляксандр Буракоў адзначыў, што заўсёды прыходзіў па позвах своечасова і ў тэрмін, раней ніякіх праблем з ваенкаматам не меў, пры гэтым не стаў трываць, калі медыцынская камісія, на яго думку, пайшла на відавочнае парушэнне.

Нягледзячы на довады Буракова, калегія пакінула рашэнне суда Ленінскага раёна без зменаў.

– Была невялікая надзея на тое, што на абласным узроўні суддзі больш адказна падыдуць да разгляду справы, хоць шмат не чакаў. Змагацца ў дзяржаўных судах супраць адных з самых верных служак дзяржавы даволі цяжка, – пракаментаваў вынік пасяджэння прызыўнік. – Буду адстойваць сваю пазіцыю і далей, пакуль не даб’юся станоўчага выніку.

У бліжэйшы час Буракоў мае намер падаць наглядную скаргу старшыні абласнога суда.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў