Мова варожасці ў Магілёўскай вобласці. Чацвёрты квартал 2017 года


СОЦЫУМ / Sunday, January 28th, 2018

Галоўная фішка – любоў да Сталіна.

У чацвёртым квартале тэндэнцыя па адносна раўнамернаму размеркаванню элементаў мовы варожасці ў рэгіянальных СМІ захавалася, аднак былі свае асаблівасці, характэрныя асабліва для апошніх трох месяцаў года. 

У прыватнасці, наяўнасць лістапада, святкавання камуністычнага Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі прывяло да выкарыстання hate – speech у дачыненні да грамадска-палітычнай тэмы. Параўнальны аналіз, прыведзены ў дадзеным маніторынгу, прадэманстраваў асноўныя маніпулятыўныя прыёмы, якімі карысталіся аўтары пры падачы інфармацыі на тэму СССР, Сталіна і іншых сімвалаў савецкага часу.

У астатнім перыяд адпавядае сярэднім паказчыкам па частаце згадвання рытарычных канструкцый, якія негатывізуюць уразлівыя групы насельніцтва.

Найбольш жорсткі варыянт мовы варожасці сустракаецца ў дачыненні да этнонімаў, у прыватнасці ў чацвёртым квартале захавалася тэндэнцыя да маргіналізацыі нацыянальнасці рома, што можна расцэньваць як частку дзяржаўнай палітыкі, улічваючы той факт, што пераважная большасць газет Магілёўскага рэгіёну маюць дзяржаўны характар і шмат у чым адлюстроўваюць палітыку мясцовых заканадаўчых і выканаўчых органаў улады.

Разам з тым, калі праводзіць адноснае параўнанне з першым кварталам 2017 года, то мы ўбачым паступовае памяншэнне частотнасці выкарыстання негатыўных рытарычных канструкцый. У першую чаргу гэта тычыцца hate – speech ў дачыненні да людзей з інваліднасцю. Дадзены тэрмін выкарыстоўваецца ўсё часцей, замяшчаючы некарэктнае слова «інвалід», што зафіксавала наша даследчая група. У той жа час, захоўваецца праблема афіцыйных назваў устаноў, дыягназаў і іншых аб’ектаў, якія на дакументальным узроўні зафіксаваныя ў выкарыстанні з тэрмінам «інвалід» (напрыклад, інвалід I групы).

У цэлым, характар выкарыстання мовы варожасці ў чацвёртым квартале носіць несістэмны перыядычны характар, што абумоўліваецца не асаблівасцямі рэдакцыйнай палітыкі выданняў, за выключэннем газеты «Вячэрні Магілёў», а недахопам профільнай адукацыі на тэму мовы варожасці.

Ускосна гэта пацвярджаецца тым фактам, што на старонках абласных і гарадскіх выданняў славесныя канструкцыі,  якія дыскрымінуюць розныя сацыяльныя групы, практычна не сустракаюцца.

 

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *