28 снежня – лекцыя-вэбінар «Нараджэнне ворагаў:  у каго цябе ператвараюць мясцовыя СМІ?»


АФІША / Sunday, December 24th, 2017

«П’яніца, інвалід, блазнюк» – і гэта далёка не поўны спіс «намінацый», якія рэгіянальная прэса раздавала людзям у 2017 годзе. Прыходзь і ведай болей пра магілёўскую рыторыку нянавісці!

Прывітанне, у нас да цябе прапанова. Так, пераднавагодняя мітусня, салаты, шампанскае і чаканне Новага года акунае ў святочны настрой. Аднак у цябе ёсць магчымасць у апошні раз у 2017 годзе пагаварыць аб сапраўдным і важным.

28 снежня (чацвер) а 18:30 ты можаш падысці ў грамадскі цэнтр «Кола» (зав. Чкалава, 16) і даведацца, як магілёўскія рэгіянальныя газеты стараюць ворагаў са звычайных людзей – магчыма, тваіх сяброў, суседзяў, знаёмых ці сваякоў.

Як чалавека з алкагольнай залежнасцю ператвараюць у «п’яніцу».

Як чалавека з парушэннем зроку робяць «інвалідам».

Як хлопца, які любіць іншага хлопца, дэфармуюць ў «гамасека».

Як апазыцыянэра атаясамліваюць са «злачынцам».

І дзесяткі іншых прыкладаў.

Праваабаронца, сузаснавальнік Human Constanta Валдзіс Фугаш і журналіст Аляксандр Буракоў спецыяльна будуць на “Коле” ў гэты дзень, каб падрабязна распавесці аб нянавісці і яе мове на канкрэтных прыкладах.

Нашыя людзі талерантныя? Прыходзьце і даведайцеся праўду.

28 СНЕЖНЯ, 18:30

ГРАМАДСКІ ЦЭНТР “КОЛА”, Г. МАГІЛЁЎ, зав. Чкалава, 16

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *