22 верасня – Акудовіч і Дубавец на “Коле”

Філосаф і пісьменнік распавядуць магілёўцам пра “Код прысутнасці”.

Сустрэча ладзіцца з нагоды правядзення Тыдня беларускага мыслення. На ёй прэзентуюць кнігу “Код прысутнасці” – Анталогію Беларускага Мыслення.

Весці яе будуць філосаф Валянцін Акудовіч, аўтар кнігі, а таксама пісьменнік і журналіст Сяргей Дубавец.

Валянцін Акудовіч – працаваў у штотыднёвіку «Культура» (рэдактар аддзела, першы намеснік галоўнага рэдактара). Затым (1999—2000) быў рэдактарам аддзела філасофіі і замежнай літаратуры часопіса «Крыніца» і нейкі час штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва». З’яўляўся намеснікам галоўнага рэдактара філасофскага часопіса «Фрагмэнты», выкладаў у Беларускім калегіуме (з 2001 — куратар аддзялення філасофіі і літаратуры). Рэдактар філасофскага часопіса «Перекрёстки» (2004—2007) і куратар літаратурна-філасофскага часопіса «Паміж».

Аўтар філасофскіх і літаратурна-мастацкіх кніг «Мяне няма. Роздумы на руінах чалавека» (1998), «Разбурыць Парыж» (2004), «Дыялогі з Богам» (2006), «Код адсутнасці. Асновы беларускай ментальнасці» (2007), «Кніга пра нішто» (2012).

Сяргей Дубавец – беларускі журналіст, літаратар, крытык і выдавец. Працаваў выпускным рэдактарам у малатыражнай газэце міністэрства ўнутраных справаў БССР «На страже Октября» на заводзе «Гарызонт». Скончыў факультэт журналістыкі БДУ ў 1984. Працаваў у выдавецтве БелСЭ, газэце «Гомельская праўда», нелегальным друку. Рэдактар аддзелу крытыкі часопіса «Нёман» (1987—1990), галоўны рэдактар газэт «Наша Ніва» (1991—2000) і «Свабода» (2004—2008), радыё «Балтыйскія хвалі» (2000—2001), аўтар штотыднёвае перадачы «Вострая Брама» на радыё «Свабода» (з 1997).

akudovichb

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў