FAQ ад праваабаронцаў: “Мяне збівалі сілавікі. Што цяпер рабіць?”

Тысячы брутальных затрыманняў мірных дэманстрантаў адбыліся ў Беларусі пасля прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і ў наступныя дні. У Праваабарончы цэнтр “Вясна” паступае вялікая колькасць званкоў і лістоў з інфармацыяй аб тым, што людзей збівалі падчас затрыманняў, транспарціроўкі і непасрэдна ў ІЧУ. Пасля вызвалення затрыманыя распавядаюць пра катаванні, здзекі, жорсткае і