16 чэрвеня – паэт Віталь Рыжкоў і музыка Яўген Барышнікаў у Магілёве

Пачатак – 18:30. Уваход вольны.

Літаратар Віталь Рыжкоў, хоць і магілёвец, на радзіме выступае не так часта — апошні вялікі выступ адбыўся ажно напрыканцы 2014-га. З таго часу аўтару з’явілася што паказаць аматарам літаратуры. Музыка, ці як яго называюць, “урбаністычны шаман”, Яўген Барышнікаў увогуле дагэтуль не паказваў у Магілёве сваю паўнавартасную праграму. Запрашаем усіх 16 чэрвеня а палове на сёмую ў Цэнтр “Кола”! Уваход вольны!

Яўген Барышнікаў — музыка, пераможца фестывалю “Бардаўская Восень”, лаўрэат фэстываляў аўтарскай песні “Фэст-А”, OPPA, “Купалаўскія вакацыі”.

Віталь Рыжкоў — паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча за кнігу вершаў “Дзверы, замкнёныя на ключы”, двойчы лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў”, пераможца некалькіх паэтычных слэмаў у Беларусі і Украіне.

Калі: 16 чэрвеня

Дзе: грамадскі цэнтр “Кола”

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў