15 траўня – Reinis Jaunais на “Коле”

Reinis Jaunais – музыкант з Латвіі, які дасць гітарны канцэрт у Магілёве.

Reinis Jaunais – музыкант, вакаліст і гітарыст з Рыгі, Латвія. У мінулым выконваў розную музыку: ад джаза да цяжкага металу. Але ў апошні час Рейнис займаецца аўтарскай музыкай, якая спалучае ў сабе розныя віды гульні на гітары: tapping, percussioning, fingerpicking і іншыя.

Усё пачалося з падарожжаў. Рэйніс пачаў складаць сваю ўласную музыку, калі стаў выступаць на вуліцы і праехаў аўтастопам Еўропу і Азію. У апошні час больш выступае ў клубах, але ўсё гэтак жа практыкуе вулічныя выступы. Іншыя такія пэрформансы адбыліся ў Новай Зеландыі і на Кіпры.

Reinis Jaunais выпусціў два сольных альбома: Plika ģitāra (2013 года) і Draugu orķestris (2015). У лютым сумесна з новым праектам Young & The Oak People ў свет выйшаў трэці альбом «Gaišs». Большасць кампазіцый на ім інструментальныя, але ёсць і песні, выкананыя на латышскай і англійскай мовах.

15.05.2016. “Кола”, Чкалава,16. 20:00

Тэл: +375 29 622 60 25

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў