14 сакавіка – лекцыя ўкраінскіх студэнтаў аб студэнцкім самакіраванні і актывізме

Украінская асацыяцыя студэнтаў прывязе ў Магілёў інфармацыю аб тым, як змагацца з блатам, карупцыяй і глупствам ва ўласных ВНУ.

Назва лекцыі гучыць як “Украінская адукацыя вачыма студэнтаў”, але вялікі блок будзе прысвечаны правам беларускім студэнтаў. Мадэратаркамі мерапрыемства будуць кіраўнікі Украінскай Асацыяцыі Студэнтаў Ліда Фясенка і Ліза Щчэпяцільнікава. У рамках лекцыйнага тура па Беларусі яны распавядаюць беларускім студэнтам пра тое, як іх украінскія калегі змагаюцца за свае правы (і перамагаюць).

Фясенка і Щчэпяцільнікава падзеляцца ўласным досведам студэнцкага самакіравання, а таксама вопытам барацьбы з карупцыяй і блатам ў ВНУ. У праграме, акрамя іншага, будуць цікавыя, смешныя і сумныя факты пра студэнцкі дзвіж ва Украіне. Усе жадаючыя змогуць задаць свае пытанні і атрымаць адказы.

Каму гэта будзе цікава:

  • неабыякавым студэнтам і студэнткам, а таксама прадстаўнікам студэнцкага самакіравання.
  • ўсім, хто цікавіцца, што там у ўкраінскіх студэнтаў.

КАЛІ: 14 сакавіка, аўторак.

ДЗЕ: «Тэхнапарк», аўдыторыя №806.

У  КОЛЬКІ: пачатак – 17.30.

УВАХОД: вольны.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў