Топ-12 цікавых лічбаў аб развіцці Магілёва


СОЦЫУМ, УЛАДА / Monday, February 26th, 2018

Іх не называюць, аднак раз на год іх усё ж такі знайсці можна.

26 лютага. Магілёў. Ігар Лазоўскі


Раз у год гарадскія ўлады абавязаны даваць справаздачу пра поспехі і няўдачы ў разьвіцці Магілёва, прычым шмат што з таго, што яны публікуюць, становіцца вядомым упершыню. Дзіўна, але справаздачу гарадскога выканкама можна знайсці толькі ў папяровым варыянце газеты «Веснік Магілёва». Ва ўсякім выпадку, наша рэдакцыя не знайшла яго ні на сайце выдання, ні ў іншых СМІ, ні на афіцыйным сайце гарвыканкама.

А паглядзець ёсць на што. Прыводзім 12 самых цікавых, на наш погляд, лічбаў са справаздачы аб развіцці горада за 2017 год (апублікаваная ў №6 «Весніка Магілёва»).

4072 чалавек

– нарадзіліся ў Магілёве ў 2017 годзе.

6660 жанчын

– працуе ў арганізацыях аховы здароўя. Усяго – 7730 чалавек.

25,3%

– працаздольных магілёўцаў памірае ад анкалогіі. Усяго ў 2017 памерла 752 чалавекі працаздольнага ўзросту.

506,2 млн. рублёў.

– столькі магілёўцы заплацілі ў бюджэт горада падаткаў і непадатковых плацяжоў. Гэта на 68,7 млн. менш, чым у 2016 годзе.

На 42,1%

– павялічылася колькасць эканамічных злачынстваў.

767,3 рубля

– так, гэта сярэдні заробак па горадзе. Па плане павінна было быць 858,1 руб.

3,6 млн. рублёў

– такі дэфіцыт бюджэту горада (гэта больш за паўтара мільёна даляраў.Даходы Магілёва – 315,2 млн.руб.Выдаткі – 318,8 млн.

8,7%

– на столькі колькасць звольненых работнікаў перавышае лік прынятых (23224 чалавека супраць 25250). Зарэгістраваных беспрацоўных – 0,7% ад агульнай колькасці.

142 млн. рублёў

– непрададзенай прадукцыі на такую суму зараз захоўваецца ў арганізацыях горада. Гэта 53,4% да сярэднямесячнага аб’ёму вытворчасці.

30 млн. рублёў

– столькі інвеставала фірма «Шафаг 88» у будаўніцтва адміністрацыйна-дзелавога цэнтра на месцы знесенага Дома быту.

6,9 млн. рублёў

– кошт дзіцячага садка на 240 месцаў у Казіміраўцы.

3100%

– настолькі павялічыўся экспарт прадпрыемстваў горада у Аман. Што б гэта не значыла.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *