11 студзеня – лекцыя “Правы чалавека і анархізм”

На “Коле” выступіць праваабаронца Наста Лойка. Таксама будзе даступная анлайн-трансляцыя лекцыі.

Што ні так з гэтым светам? Чаму не ўсім людзям падабаюцца правілы, па якіх жыве грамадства і што яны з гэтым робяць? Што рабіць з несправядлівасцю? Ці могуць анархісты быць праваабаронцамі і наадварот? У чым агульнае і рознае ў гэтых непараўнальных канцэпцыях?

 

Пра гэта і шмат іншага прапануем разабрацца падчас публічнай лекцыі праваабаронцы Насты Лойкі, якая падзеліцца сваімі суб’ектыўнымі адчуваннямі па гэтай тэме 11 студзеня (серада).

 

Адкуль такая тэма?

“Па сваёй праваабрончай дзейнасці я часта сутыкаюся з сацыяльнымі актывіcтамі і анархістамі, паколькі ў Беларусі яны часта патрапляюць у “зону небяспекі” і ўяўляюць сабой пэўную ўражлівую групу. Да таго ж у мяне ёсць сябры з гэтых колаў, а частка маіх калегаў іх успрымае дастаткова стэрыятыпна. Бясконцыя спрэчкі паміж імі ўсімі стымулявалі мяне выказаць сваю пазіцыю менавіта ў такім выглядзе, бо раптам і больш шырокім колам грамадства будзе цікава разабрацца ў гэтых панятках. Я не даю ніякіх слушных адказаў і прадстаўляю толькі сваю ўласную пазіцыю”, – тлумачыць Наста Лойка.  

Што будзе

Падчас лекцыі будуць разгледжаныя асноўныя характарыстыкі канцэпцыі правоў чалавека з параўнальнымі аспектамі ў анархізме. У прысутных будзе магчымасць пагаварыць, як суадносяцца правы чалавека і анархізм, як яны ўжываюцца паміж сабой і наогул ці варта параўноўваць гэтыя паняцці. Для тых, хто не зможа прысутнічаць, будзе магчымасць загадзя пакінуць свае пытанні ў форме, а таксама глядзець лекцыю анлайн па спасылцы.

Хто?

Асноўным лектарам выступіць праваабаронца Наста Лойка з досведам працы ў 8 гадоў. Магістр міжнароднага і еўрапейскага права.

Дзе і калі?

11 студзеня. Магілёў. Цэнтр “Кола”, завулак Чкалава 16. Пачатак – 19:00

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў