11 снежня – лекцыя-вэбінар “Як словы вызначаюць нашае жыццё”

Давайце разам разбярэмся ў тым, як мова змяняе мысленне.

Адным сказам вы можаце параніць ці выратаваць чалавека. Тэкст у вашым любімым СМІ змяняе ваша стаўленне да падзеі ці з’явы. Словы вызначаюць наш свет.

Важна кантраляваць тое, што мы чытаем, слухаем, пішам і кажам самі. Асабліва, калі справа тычыцца мовы варожасці. СМІ, кнігі, стужкі сацыяльных сетак, поўныя стэрэатыпаў, прапаганды і хлусні, распальваюць варожасць паміж людзьмі і прымушаюць ненавідзець.

Пра тое, як і чаму гэта адбываецца, 11 снежня магілёўцам раскажа эксперт Віялета Ермакова, лінгвіст, палітолаг, сацыёлаг, каардынатар Усходне-Еўрапейскай сеткі грамадскіх міратворчых арганізацый, кіраўнік даследчага кірунку ініцыятывы “Журналісты за талерантнасць”:

«Мы бачым свет толькі праз мову, выключна скрозь мову, і ніякай «рэчаіснасці»,«праўды» і «на самай справе» па-за мовы для чалавека не існуе. Не адбываецца так, што ёсць свет, ён добры, але нейкія злыя сілы спецыяльна ствараюць крывыя злыя малюнкі, якія нас усіх прымушаюць сварыцца. У нас няма доступу да міру, толькі да яго апісанняў. І гэтыя апісанні могуць быць сканструяваныя па-рознаму».

Яшчэ больш вы даведаецеся, калі прыйдзеце 11 снежня ў грамадскі цэнтр «Кола» (зав. Чкалава, 16). Пачатак – 18:30

Бонус!

У якасці бонуса Віялета Ермакова прадставіць вынікі апошняга маніторынгу мовы варожасці ў дачыненні да ЛГБТ.

ШТО: Лекцыя-вэбінар “Як словы вызначаюць нашае жыццё”

ДЗЕ: Грамадскі цэнтр “Кола”, зав. Чкалава, 16

КАЛІ: 11 снежня, пачатак у 18:30

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў