Магілёўскія ўлады выдаткуюць амаль 10$ тысяч на беларускія і расійскія сцягі


СОЦЫУМ / Monday, June 18th, 2018

Да магчымага прыезду Пуціна нічога не шкада.

18 чэрвеня. Магілёў. Алесь Святліцкі


Да канца чэрвеня магілёўскае дарожна-маставое прадпрыемства закупіць больш за 3,5 тысячы сцягоў для ўпрыгожвання горада да V Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які мае адбыцца ў верасні гэтага года.

Паводле дадзеных на сайце дзяржзакупак, улады плануюць набыць больш за тысячу палотнішчаў Магілёва і Магілёўскай вобласці, амаль паўтары тысячы сцягоў Рэспублікі Беларусь і практычна столькі ж трыкалораўРасійскай Федэрацыі рознага памеру.

Аплочваць выдаткі будзе гарадскі бюджэт. Арыенціровачны кошт – 20 тысяч беларускіх рублёў або амаль 10 тысяч даляраў.

V Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які пройдзе 26-28 верасня, прымуць гарады Магілёў, Горкі і Шклоў. Арганізатары разлічваюць, што арганізацыі, прадпрыемствы і рэгіёны заключаць на форуме новыя камерцыйныя кантракты і пагадненні, якія будуць стымуляваць узаемны гандаль і прамысловую кааперацыю. Чакаецца, што кантрактаў па выніках форуму будзе падпісана не менш чым на $ 400 млн.

У траўні прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка запрасіў расійскага калегу Уладзіміра Пуціна наведаць Форум. Афіцыйнай згоды пакуль не было, але менавіта з прыездам апошняга звязваюць актыўныя будаўнічыя і рамонтныя работы, якія праводзяць у Магілёве апошнія некалькі месяцаў.

Leave a Reply

Your email address will not be published. Required fields are marked *