10 сакавіка – лекцыя-кансультацыя mspring.online па правах прызыўніка

Дамо рэальныя веды па рэальнай праблеме.

У лютым стартаваў вясновы прызыў у войска Рэспублікі Беларусь, а гэта значыць, што дзясяткі маладых людзей з Магілёва ўжо маюць на сваіх руках позвы ў ваенкамат.

Нажаль, мы сутыкнуліся з тым, што прызыўнікі не ведаюць уласных правоў, а супрацоўнікі вайсковых камісарыятаў, выканаўчых камітэтаў і медыцынскіх устаноў не спяшаюцца іх тлумачыць.

Рэдакцыя сайта mspring.online адчувае адказнасць перад маладымі хлопцамі і дзяржавай і таму запрашае ўсіх жадаючых 10 сакавіка на другую адкрытую лекцыю па правах прызыўніка. У гэты раз мы выбралі будні дзень і спадзяемся, што ўвечары пятніцы да нас у грамадскі цэнтр «Кола» (Чкалава, 16) завітаюць ўсе жадаючыя. Пачатак – а 18.30.

Мы разгледзім наступны пералік пытанняў:

Ўручэнне позваў і правільнасць іх афармлення;

Правілы паводзінаў са службовымі асобамі ваенкамата;

Правы і абавязкі пры праходжанні медыцынскай камісіі;

Праходжанне службы ў рэзерве і альтэрнатыўнай грамадзянскай службы.

А яшчэ падзелімся практычным вопытам і адкажам на ўсе вашы пытанні.

Каб звязацца з намі, пішыце на пошту mspring.online@gmail.com або ў сацыяльных сетках Facebook і Вконтакте

Звяртаем вашу ўвагу, што мы рады бачыць на лекцыі тых, хто хоча ведаць свае правы. Тым, хто хоча «адкасіць ад войска», на нашу лекцыю ня трэба. Прабачце.

ШТО: ЛЕКЦЫЯ-КАНСУЛЬТАЦЫЯ ПА ПРАВАХ ПРЫЗЫЎНІКА.

КАЛІ: 10 САКАВІКА, ПЯТНІЦА, 18:30.

ДЗЕ: ГРАМАДСКІ ЦЭНТР «КОЛА», ЗАВУЛ. ЧКАЛАВА, 16.

Каментар

Ваш e-mail не будзе апублікаваны ( required )

УКантакце

Facebook

Архіў