Warning: sprintf(): Too few arguments in /homepages/8/d572777540/htdocs/mspring.online/wp-content/themes/knight/assets/libraries/breadcrumbs/breadcrumbs.php on line 252

Праваабаронца і журналіст “Магілёўскай вясны” Алесь Буракоў пакараны арыштам на 10 сутак.

Сёння, 15 траўня, суд Ленінскага раёна Магілёва ў асобе судззі Ірыны Ланчавай пакараў нашага калегу арыштам на 10 сутак за нібыта “ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве”.

Алесь Буракоў быў затрыманы ўранні 15 траўня і дастаўлены ў Ленінскі РАУС Магілёва. Амаль да 17 гадзінаў вечара бацькам затрыманага не паведамлялі пра ягоны далейшы лёс. Але а 16:45 Алеся хуценька вывезлі ў суд Ленінскага раёна, які пагадзіўся імкліва разгледзець справу: таемнае пасяджэнне пачалося ўжо а 17-30, і на яго не паспелі патрапіць ні праваабаронцы, ні нават бацькі Буракова. Пры гэтым у спісе адміністрацыйных справаў, прызначаных да разгляду ў судзе на 15.05, справа Буракова не значыцца:

Суддзі Ланчавай хапіла 15 хвілін, каб разгледзець справу: ужо а 17:45 яна скончыла разгляд і абвесціла перапынак перад вынясеннем рашэння.

Яна палічыла, што Алесь Буракоў ўзяў “актыўны удзел” у несанкцыянаваным мітынгу каля магілёўскага ІЧУ 6 траўня, чым парушыў ч.1 арт 23.34 КаАП. “Актыўнасць” удзелу Буракова, на думку Ланчавай, праявілася ў тым, што ён даў каментар на відэа. За гэта ён пакараны адміністрацыйным арыштам на 10 сутак.

Адразу па сканчэнні суда Алесь напісаў скаргу на рашэнне, аднак суддзя Ланчава адмовілася яе прыняць, нягледзячы на тое, што канцылярыя суда ўжо была зачыненая. “Скаргі падаюцца ўва ўстаноўленым парадку” – кінула Ланчава на развітанне.

Наш калега будзе адбываць арышт у магілёўскім ІЧУ.

На волю Алесь Буракоў павінен выйці аб 11:10 25-га траўня.

Таксама сёння атрымаў 7 сутак арышту актывіст Васіль Курушын, яго справу разгдядала суддзя Жана Пушкіна з суду Кастрычніцкага раёна.