Warning: sprintf(): Too few arguments in /homepages/8/d572777540/htdocs/mspring.online/wp-content/themes/knight/assets/libraries/breadcrumbs/breadcrumbs.php on line 252

7 жніўня адбываюцца суды над затрыманымі ў апошнія дні актывістамі, праваабаронцамі і журналістамі.

У судзе Ленінскага раёна а 10-30 пачаўся суд над Аляксандрам Бураковым (старэйшым).

6tv.by вядзе стрым з залы суда:

Буракова затрымалі 5 жніўня:

⚠️У Магілёве – пекла. Павінны судзіць чатырох чалавек як мінімум

Па словах Аляксандра Буракова, журналіст Уладзімір Лапцэвіч быў збіты ў міліцыі – у яго былі ссадзіны на лобе (яны бачыліся ў ІЧУ).

Напачатку працэса Буракоў заявіў адвод суддзі Вікторыі Паляковай – яна ўжо асудзіла Аляксандра да 10 сутак арышту ў траўні:

Аршынскаму далі больш за ўсіх у Магілёве! Другі дзень судовай расправы над магілёўцамі LIVE

Адвод суддзі быў адхілены. У судзе быў дапытаны ў якасці сведкі праваабаронца Барыс Бухель, і намеснік начальніка аддзела правапарадку міліцыі грамадскай бяспекі Ленінскага РАУС маёр Павел Башарымаў:

Павел Башарымаў, mogilev.mvd.gov.by

У судзе аб’яўлены перапынак да 15.00.

Сёння ж актывіст каманды Святланы Ціханоўскай Аляксандр Таланкоў быў асуджаны на 7 сутак арышту. Суддзя Ленінскага суда Вольга Драздова палічыла яго вінаватым у непадпарадкаванні патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі (артыкул 23.4) – ён нібыта не прад’явіў дакументы супрацоўнікам ДАІ.

Таланкоў быў затрыманы 6 жніўня:

Магілёўская міліцыя сарвала паездку ў Мінск даверанай асобы Святланы Ціханоўскай

 

Абвешчана рашэнне суддзі Паляковай па справе Аляксандра Буракова: арышт 10 сутак.

Аляксандр Буракоў у судзе

Супрацоўнік міліцыі не даў Буракову напісаць скаргу ў зале суда:

 

Пачаўся працэс па справе журналіста Уладзіміра Лапцэвіча – суддзя Алена Літвіна. Лапцэвіч аб’явіў галадоўку. У міліцыі ён спрабаваў даведацца, у якім ён знаходзіцца статусе, але не атрымаў адказу. Тады ён паспрабаваў выйсці з РАУС, і быў збіты. Лапцэвіча вінавацяць у непадпарадкаванні па артыкуле 23.4 КаАП.

Уладзімір Лапцэвіч у судзе

 

 

Актывіста Аляксандра Хамратава судзяць па скайпе, яго ў судзе няма. Судовы працэс пачаўся пасля абедзеннага перапынку ў судзе, роўна а 14-00, і таму ніхто не паспеў патрапіць у кабінет суддзі Ксеніі Урублеўскай.

Пазней у кабінет пусцілі адвакатку, каб тая магла перамовіць з Хамратавым і азнаёміцца з матэрыяламі справы. Суддзя выйшла з кабінета. Хамратаў абвінавачваецца па артыкуле 23.4 (непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы).

 

 

Таксама адбыўся суд над Андрэем Застрэлавым – у судзе Кастрычніцкага раёна. Андрэй атрымаў 10 сутак арышту.

 

 

Суд над нашым калегам, праваабаронцам Алесем Бураковым, пачаўся а 16-00 у судзе Ленінскага раёна, ссправу разглядае суддзя Наталля Панасенка. Алеся абвінавачваюць па ч.3 арт.23.34 КаАП (парушэнне парадку правядзення масавага мерапрыемства, паўторна).

 

 

Алесь Буракоў быў затрыманы 6 жніўня каля суда Кастрычніцкага раёна, дзе ён разам з іншымі актывістамі і журналістамі чакаў разгляду справаў затрыманых:

 

Прадметам разгляду ў судзе стала акцыя, якая адбылася ў Магілёве 14 ліпеня – у той дзень ЦВК абвясціў аб адмове ў рэгістрацыі Бабарыку і Цапкалу кандыдатамі на выбарах. На думку міліцыі, Алесь ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мерапрыемстве, пляскаў у далоні. На самой справе ён толькі здалёк назіраў за тым, што адбывалася і рабіў фатаграфіі. Вось матэрыял пра той дзень, які міліцыя выкарыстала для таго, каб ізаляваць нашага калегу на час выбараў:

Што адбылося ў Магілёве ўвечары 14 ліпеня?

 

А 17-50 суддзя Наталля Панасенка абвесціла сваё рашэнне: Алесь Буракоў арыштаваны на 10 сутак.

 

 

Працягваецца суд над журналістам Уладзімірам Лапцэвічам. Падчас перапынку ён распавёў падрабязнасці інцыдэнту ў памяшканні Ленінскага РАУС:

“Мяне спачатку запрасілі ў РАУС для нібыта апытання па маёй скарзе, і калі мяне не сталі апытваць, я паспрабаваў сысці.

Супрацоўнікі міліцыі не тлумачылі мне, затрыманы я ці не, на мае пытанні не адказвалі.Я паспрабаваў сысці, таму што я не лічыў сябе затрыманым – мне ніхто не казаў, што я затрыманы, тым больш мне ніхто не казаў, па якой падставе я затрыманы .

Пры спробе сысці мяне кінулі на стол, я стукнуўся галавой. І потым мяне закавалі ў кайданкі і ў кайданках кінулі на падлогу, я таксама стукнуўся галавой аб падлогу. У выніку супрацоўнікі міліцыі нанеслі мне цялесныя пашкоджанні, якія зафіксаваныя ў бальніцы, і Следчы камітэт займаецца цяпер праверкай з нагоды магчымага ўзбуджэння крымінальнай справы”.

 

 

Суддзя Алена Літвіна агучыла сваё рашэнне: Уладзімір Лапцэвіч арыштаваны на 12 сутак.

Дзень судовай расправы над актывістамі скончыўся рашэннем суддзі Ксеніі Урублеўскай па справе Аляксандра Хамратава: арышт на 10 сутак.

 

Сёння былі асуджаны:

Праваабаронца і журналіст Аляксандр Буракоў (старэйшы) – арышт на 10 сутак.

Праваабаронца і журналіст Алесь Буракоў (малодшы) – арышт на 10 сутак.

Журналіст Уладзімір Лапцэвіч – арышт на 12 сутак

Актывіст Аляксандр Хамратаў – арышт на 10 сутак.

Актывіст Андрэй Застрэлаў – арышт на 10 сутак.

Актывіст Аляксандр Таланкоў – арышт на 7 сутак.