Алесь Буракоў

Сёння аб 11:10 міліцыя затрымала праваабаронцу і журналіста «Магілёўскай вясны» Алеся Буракова.

Алесь Буракоў

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі яго на кватэры, дзе ён пражываў. Пасля затрымання Алесь быў дастаўлены ў Ленінскі РАУС.

Міліцыянты імкнуліся затрымаць Алеся Буракова з 8 траўня, але яму ўдавалася пазбягаць арышту. Пасля акцыяў, што адбыліся ў Магілёве 5-6 траўня, улады пакаралі больш дзясятка актывістаў, журналістаў і праваабаронцаў: амаль усе яны атрымалі “суткі”. Найбольш жорсткія пакаранні атрымліваюць тыя, хто асвятляў падзеі: журналісты і блогеры. 8 траўня  быў затрыманы праваабаронца і журналіст “Магілёўскай вясны” Аляксандр Буракоў, а 12 траўня суд Ленінскага раёну Магілёва асудзіў праваабаронцу да 10 сутак адміністрацыйнага арышту. Блогер Міхаіл Аршынскі пасля двух судоў атрымаў 10 і 11 сутак арышту. Журналіст Алесь Асіпцоў быў пакараны 10 суткамі арышту.

Верагодна, што Алеся Буракова, як і астатніх журналістаў і актывістаў, абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве па артыкуле 23.34 КаАП.

Па стане на 16:45 Алесь усё яшчэ ўтрымліваецца ў Ленінскім РАУС Магілёва.