Warning: sprintf(): Too few arguments in /homepages/8/d572777540/htdocs/mspring.online/wp-content/themes/knight/assets/libraries/breadcrumbs/breadcrumbs.php on line 252

Сёння, 18 траўня, блогер Міхаіл Аршынскі нечакана быў вызвалены з магілёўскага ІЧУ, дзе ён адбыў 10-сутачны арышт.

Аршынскі быў затрыманы 7 траўня, а 11 траўня суд Кастрычніцкага раёна (суддзя Міхайлава) пакараў яго 10 суткамі арышту за нібыта ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве. Фактычна, ён быў пакараны за тое, што вёў відэаздымку падзеяў на Віцебскім праспекце 5 траўня.

12 траўня Аршынскі атрымаў яшчэ 11 сутак арышту – ужо ў судзе Ленінскага раёна (суддзя Ратнікава), за тое, што вёў стрым падзеяў каля магілёўскага ІЧУ 6 траўня.

Гэты тэрмін арышту Міхаіл Аршынскі яшчэ не адбыў – па словах супрацоўнікаў міліцыі, адпаведныя дакументы яшчэ не паступілі. Такім чынам, блогер можа быць зноў арыштаваны ў любы момант.